Аўстрыйская горка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аўстрыйская горка - умоўная назва месца пахавання памерлых у палоне аўстрыйскіх і нямецкіх жаўнераў падчас Першай Сусветнай вайны на Кальварыйскіх могілках горада Мінск. З 1967 года кальварыйскія могілкі былі зачынены. У пачатку 1990-х гадоў, Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб дазволе камерцыйных пахаванняў на тэрыторыі Кальварыйскіх могілак. Пачалі “распрацоўвацца” новыя пахаванні. Асабліва пацярпела Аўстрыйская горка. У выніку з’явіліся выпадкі знішчэння старых магіл, капліц. Магілы пачалі знікаць нават ля касцёла. На дагледжаных магілах з'яўляліся шыльдачкі "Магіла не дагледжана. Будзе знесена". У канцы 1990-х старыя пахаванні на Аўстрыйскай горцы былі знішчаны. На месцы знішчаных пахаванняў пачалі з'яўляцца новыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]