Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка
ням.: Österreichische Nationalbibliothek
Будынак бібліятэкі ў палацы Гофбург
Будынак бібліятэкі ў палацы Гофбург
Краіна
Адрас  Аўстрыя, Вена
Заснавана 1368
Код ISIL AT-OeNB
Фонд
Аб'ём фонду 7 905 150 адзінак[1]
Доступ і карыстанне
Выдача штогод 532 770 дакументаў[1]
Абслугоўванне 263 080 наведвальнікаў у год[1]
Іншая інфармацыя
Бюджэт 22 383 212 €[1]
Дырэктар Johanna Rachinger[d]
Супрацоўнікі 313[1]
Вэб-сайт onb.ac.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка (ням.: Österreichische Nationalbibliothek) — найбуйнейшая бібліятэка ў Аўстрыі. Размешчана ў палацы Гофбург, Вена.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка бярэ свой пачатак з сярэднявечнай імператарскай бібліятэкі. Герцаг Альбрэхт III (1349—1395) пачаў збіраць кнігі, а таксама арганізаваў пераклады шматлікіх твораў з лацінскай мовы на нямецкую. Усё гэта ён захоўваў у капліцы Гофбурга. Імператар Фрыдрых III (1415—1493) дапоўніў калекцыю, папрывозячы ў сталіцу некаторыя каштоўныя кнігі. Пасля яго вялікі ўклад у развіццё бібліятэкі зрабіў імператар Максіміліян I (1459—1519), які стаў уладальнікам пасагу, у ліку якога былі кнігі з Бургундыі, якія ён перавёз у Гофбург. Другая жонка імператара Б’янка Марыя Сфорца ў якасці пасагу прывезла кнігі з Італіі.

Пасля смерці Максіміліяна кнігі захоўваліся ў Інсбруку. Тым часам бібліятэка папоўнілася навуковымі працамі аўстрыйскіх вучоных, глобусамі, картамі і атласамі, а фонды значна павялічаны, дзякуючы ахвяраванням з асабістых калекцый багатых грамадзян. Да 1575 года калекцыя ўжо налічвала 9 тыс. экзэмпляраў, і для даглядання за ёй быў наняты першы бібліятэкар.

З 1624 года па распараджэнні Фердынанда II дзяржаўная казна стала рэгулярна вылучаць сродкі на пашырэнне бібліятэкі.

Інтэр’еры бібліятэкі

У 1722 годзе Карл VI загадаў пабудаваць асобны будынак у Гофбургу для імператарскай бібліятэкі. Калекцыя працягвала пашырацца — прынц Яўгеній Савойскі арганізаваў збор сродкаў, дзякуючы якім атрымалася набыць каля 15 тыс. тамоў у Францыі і Італіі. У гэта ж час была арганізавана картатэка.

Пасля абвяшчэння Аўстрыйскай Рэспублікі ў 1920 годзе, бібліятэка была пераназвана ў Аўстрыйскую нацыянальную бібліятэку.

Калекцыі[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка размяшчаецца ў памяшканнях палаца Гофбург, былой рэзідэнцыі імператарскай сям’і Габсбургаў. Тут захоўваюцца экзэмпляры ўсіх аўстрыйскіх выданняў, працы аўстрыйскіх аўтараў, выдадзеных за мяжой, а таксама творы пра Аўстрыю. У калекцыях захоўваецца больш 7,5 млн экзэмпляраў кніг, 180 тыс. папірусаў, найстаражытнейшы з якіх датаваны XV-м стагоддзем да нашай эры. Акрамя таго, тут знаходзяцца рукапісы, старадаўнія і рэдкія кнігі (напрыклад, Венскі Генезіс 6-га стагоддзя), карты, глобусы, карціны, фатаграфіі, аўтографы, плакаты, партытуры вядомых кампазітараў, такіх як Брукнер і Штраус.

Таксама бібліятэка вядомая тым, што тут захоўваецца каля 8 тыс. інкунабул.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Österreichische Nationalbibliothek - Statistical Data (англ.)(недаступная спасылка) (31 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2010. Праверана 28 ліпеня 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ням.: Gabriele Mauthe et Christian Gastgeber, Die Direktion der Hofbibliothek zur Jahrhundertwende. Josef Ritter von Karabacek, Direktor der k.k. Hofbibliothek in Wien (1899—1917), catalogue de l’exposition de Papyrusmuseum, Böhlau, Vienne, 1999, 120 p. ISBN 3-01-000022-7
  • ням.: Murray G. Hall et Christina Köstner, «… allerlei für die Nationalbibliothek zu ergattern …»: Eine österreichische Institution in der NS-Zeit, Böhlau, Vienne, 2006, 617 p. ISBN 3-205-77504-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]