Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2013

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аўстрыя прымала ўдзел у Еўрабачанні 2013 у Мальмё, Швецыя. Аўстрыйская песня была абрана праз нацыянальны адбор "Österreich rockt den Song Contest", арганізаваны аўстрыйскай тэлекампаніяй Österreichischer Rundfunk (ORF). На конкурсе Аўстрыю прадстаўляла Наталля Келі з песняй "Shine", якая не змагла кваліфікавацца з першага паўфіналу конкурсу, заняўшы 14-е месца з 27 баламі.[1][2][3]

Österreich rockt den Song Contest[правіць | правіць зыходнік]

2 кастрычніка 2012 года аўстрыйскі тэлеканал ORF аб'явіў аб новым фармаце адбору.[4] Пяць запісаў былі адабраны для нацыянальнага фіналу, які адбыўся ў Вене 15 лютага 2013 года. Зацікаўленыя выканаўцы павінны былі прадставіць свае запісы да першага тыдня лістапада.[4] Імёны пяці адабраных фіналістаў былі абвешчаны 11 снежня 2012 года.[5] Аўстрыйскія кандыдаты і песні былі прадстаўлены 14 студзеня.[6]

Рашэнне аб пераможцы прымалася па сістэме 50/50 ад тэлегаласавання і прысуду міжнароднага журы з прадстаўнікоў Швецыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі і Сербіі.

Члены журы:[7]

  • Марыя Шэрыфавіч (Сербія — пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 2007)
  • Шэй Бірн (Ірландыя — радыё-вядучы)
  • Герд Гебхарт (Германія — музычны прадзюсер)
  • Люк Фішэр (Вялікабрытанія — галоўны рэдактар escXtra.com)
  • Антон Зэтэрхольм (Швецыя — музычны акцёр)

Шоў складалася з двух частак: у першай частцы кожны кандыдат выканаў пераможную песню з былых конкурсаў Еўрабачанне, а ў другой частцы былі выкананы песні для прадстаўлення Аўстрыі на конкурсе. У першай частцы, Yela выканала "Love Shine a Light" (1997), Falco Luneau выканаў "What's Another Year" (1980), The Bandaloop прадставілі "Waterloo" (1974), Наталля Келі выканала "Ne partez pas sans moi" (1988), і Elija выканала "Euphoria" (2012).[7] Калі галасы журы (50 %) і тэлегледачоў (50 %) былі аб'яднаны, Наталля Келі стала пераможцай з песняй «Shine».[1]

Нумар Выканаўца Песня Кампазітары Журы Тэлегледачы Усяго Месца
1 Falco Luneau "Rise Above the Night" Falco Luneau, Tony Cornelissen 24 25 49 3
2 Yela "Feels Like Home" Daniela Bauer, Lukas Hillebrand, Alexander Pohn 34 16 50 2
3 Elija "Give Me a Sign" Elija 6 10 16 4
4 Наталля Келі "Shine" Андрэас Грос, Нікола Парыла, Наталля Келі, Аляксандр Кахр 32 38 70 1
5 The Bandaloop "Back to Fantasy" Barca Baxant, Justin Case 4 11 15 5

На Еўрабачанні[правіць | правіць зыходнік]

Наталля Келі падчас першага паўфінала ў Мальмё

Аўстрыя атрымала месца ў першым паўфінале 14 мая 2013 года.[8] У першым паўфінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя адкрые паўфінал і выступіць першай, перад Эстоніяй.[9] На сцэне ў Келі было пяць бэк-вакалістаў: Карын Бауэр, Рэгіна Малінгер, Біргіт Кубіца, Харальд Баўмгартнер і Моніка Бальвайн.[10]

Аўстрыя не прайшла кваліфікацыю ў першым паўфінале конкурсу, заняўшы 14-е месца з 27 баламі.[2][3]

Галасы, атрыманыя Аўстрыяй[правіць | правіць зыходнік]

Галасы, атрыманыя Аўстрыяй (Першы паўфінал)[3]
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал

Галасы ад Аўстрыі[правіць | правіць зыходнік]

Першы паўфінал[3][правіць | правіць зыходнік]

12 балаў Сцяг Даніі Данія
10 балаў Сцяг Расіі Расія
8 балаў Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
7 балаў Сцяг Малдовы Малдова
6 балаў Сцяг Сербіі Сербія
5 балаў Сцяг Харватыі Харватыя
4 бала Сцяг Бельгіі Бельгія
3 бала Сцяг Эстоніі Эстонія
2 бала Сцяг Украіны Украіна
1 бал Сцяг Кіпра Кіпр

Фінал[11][правіць | правіць зыходнік]

12 балаў Сцяг Азербайджана Азербайджан
10 балаў Сцяг Італіі Італія
8 балаў Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
7 балаў Сцяг Грэцыі Грэцыя
6 балаў Сцяг Германіі Германія
5 балаў Сцяг Даніі Данія
4 бала Сцяг Румыніі Румынія
3 бала Сцяг Бельгіі Бельгія
2 бала Сцяг Малдовы Малдова
1 бал Сцяг Украіны Украіна

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Brey, Marco Natália Kelly to represent Austria in Malmö!. Eurovision.tv (15 лютага 2013).
  2. 2,0 2,1 Leon, Jakov We have our first ten finalists!. Eurovision.tv (14 мая 2013). Праверана 14 мая 2013.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Eurovision Song Contest 2013 Semi-Final (1). Eurovision.tv (18 мая 2013). Праверана 18 мая 2013.
  4. 4,0 4,1 5 ACTS TO COMPETE IN AUSTRIAN FINAL! , ESCToday.com (2 October 2012).
  5. ORF reveals the 5 candidates , ESCToday.com (11 December 2012).
  6. Bunter Kandidatenmix , news.at (14 January 2013).
  7. 7,0 7,1 Jiandani, Sanjay Tonight: Austrian national final - Österreich Rockt den Song Contest. ESCToday.com (15 лютага 2013).
  8. Siim, Jarmo Draw results: Who's in which Semi-Final?. Eurovision.tv (17 студзеня 2013).
  9. Siim, Jarmo Eurovision 2013: Semi-Final running order revealed. Eurovision.tv (28 сакавіка 2013).
  10. Kelly, Natália MALMÖ 2013 | Facebook. Facebook (7 мая 2013). Праверана 7 мая 2013.
  11. Eurovision Song Contest 2013 Grand Final. Eurovision.tv (18 мая 2013). Праверана 18 мая 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]