З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўсюк [ 1] , Авёс пусты , Авёс дзікі , Аўсюг [ 3] [ 4] , або жывы авёс (Avena fatua ) — від кветкавых раслін роду Авёс (Avena ) сямейства метлюжковыя (Poaceae ).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае. Лісце шурпатае.
Расліна часта перавышае вышыню 100—110 см, а мяцёлка дасягае даўжыні 30 см. Кветкавая мяцёлка складаецца з 2—3-кветкавых каласкоў . Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім (да 3 см) каленчата сагнутым асцюком. Плод — зярняўка . Адзін асобнік можа даць да 600 адзінак насення . Насенне захоўвае ўсходжасць 3-4 гады.
Расце паўсюдна ў Еўразіі , Паўночнай Афрыцы , занесены ў Паўночную Амерыку і Паўднёвае паўшар’е .
Таксама можа крыжаваць з аўсом пасяўным , зніжаючы каштоўнасць сартоў . Маладыя ўсходы могуць ісці на корм скату .
Цяжкавыкараняльнае пустазелле . Значна зніжае ўраджайнасць яравых культур, высушвае глебу .
↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Кім Г. А. Аўсюк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1983. — С. 170—171. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Овсюг // Т. 18. Никко — Отолиты. — М . : Советская энциклопедия, 1974. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978). (руск.)
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах . — М .: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — ISBN 8-87317-091-6 .
Мальцев А. И. Овсюги и овсы. — Л.: Издание Всес. ин-та прикл. ботаники, 1930.
Авёс
Віды аўса Кулінарыя Шкоднікі і хваробы Іншае Вытворчасць і вырошчванне