Стрынатка садовая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аўсянка садовая)
Стрынатка садовая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Emberiza hortulana L., 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  559883
NCBI  498208
EOL  1046741

Садовая аўсянка, садовая стрынатка (Emberiza hortulana) — пеўчая птушка сямейства аўсянкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 16-17 см, маса 20-23 г (трохі меншая за аўсянку звычайную). У самцоў галава, шыя і грудзі зеленавата-шэрыя. Пляма на горле і «вусы» сярніста-жоўтыя. Крылы, хвост і спіна карычневыя з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі, ніз рыжавата-карычневы. Вакол вока светлае колца. Афарбоўка самак і маладых птушак бледнаватая.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Еўразія і Паўночна-Заходняя Афрыка. Тэрыторыя Беларусі поўнасцю ўваходзіць у вобласць пашырэння віду.

Аддае перавагу адкрытым, часта засушлівым тэрыторыям з асобнымі дрэвамі, рэдка размешчанымі пералескамі або хмызнякамі і не вельмі густым травяным покрывам. Даволі часта птушкі трапляюцца на вялікіх пустэчах і пустках, высечках, па ўскрайках палеткаў і пашы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуецца асобнымі парамі звычайна далёка адна ад другой і толькі ў некаторых найбольш спрыяльных месцах зрэдку ўтварае даволі шчыльныя пасяленні. Гняздо будуе на ўчастках з разрэджаным травастоем, часта сярод рудэральнай расліннасці, на схілах узгоркаў, старых траншэй і кар'ераў. Кладка з 4-6 яек памерамі 19,6 x 15,5 мм у канцы красавіка — першай палове траўня. У чэрвені-ліпені бывае другі цыкл гнездавання. Самка наседжвае кладку 11-12 сутак.

Корміцца садовая аўсянка насеннем розных раслін, але ўлетку і пры выкармліванні птушанят ужывае шмат дробных насякомых і іх лічынак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)