Аўсянка (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўсянка
Характарыстыка
Даўжыня 90 км
Басейн 598 км²
Расход вады 4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна
 • Каардынаты 55°43′30″ пн. ш. 30°08′11″ у. д.HGЯO
Вусце рака Усвяча
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Лабані
 • Вышыня 145,8[1] м
 • Каардынаты 55°38′56,82″ пн. ш. 30°45′53,13″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць, Пскоўская вобласць
Раён Гарадоцкі раён
Код у ДВР 01020000412199000000100
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Аўся́нка (руск.: Овсянка) — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Пскоўскай вобласці Расіі, правы прыток Усвячы (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня Аўсянкі 90 км (у межах Беларусі 87 км). Плошча вадазбору 598 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна, цячэ праз 7 азёр (у т.л. Доўгае, Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Суражскай нізіне. Далінай Аўсянкі фіксуецца мяжа астаноўкі краю паазерскага ледавіка ў яго браслаўскую стадыю.

Асноўныя прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева).

Упадае ва Усвячу каля вёскі Лабані[1][2] Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці (Расія).
Даліна да вёскі Смолаўка скрынка- або трапецападобная, шырынёй 300—400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м.

У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флоры Рэспублікі Беларусь (месца яго росту ніжэй возера Ведрынскае аб′яўлена помнікам прыроды).

У басейне ракі азёры: Аляксееўскае, Танай, Глыбокае Струнава, Мелкае Струнава, Смалоўскае, Рамашкава, Азёркі, Азаронава, Беразнянскае, Званкова, Атрэпкі, Воснае, Успол, Вялікае Глыбокае, Малое Глыбокае, Налюцік, Мелынец, Бялец і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ліст карты N-36-014 Стан мясцовасці на 1981 г. Выданне 1983 г.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14, 23, 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14, 23, 24. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)