Аўсяніца авечая
Выгляд
| Аўсяніца авечая | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Festuca ovina L., 1753 | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Аўсяніца авечая (Festuca ovina) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна вышынёй да 60 см, утварае шчыльныя дзярніны. Похвы лісця амаль да асновы расшчэпленыя або толькі ў ніжняй частцы замкнёныя. Лісцевыя пласцінкі звонку звычайна шурпатыя. Сцяблы пад мяцёлкай голыя і гладкія ці зрэдку ўкрытыя шыпікамі або кароткімі валаскамі. Мяцёлка сціснутая. Каласкі даўжынёй 5-7 мм.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Барэальна-еўрапейскі від. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў сухіх хвойніках, на сухадольных лугах, ускрайках дарог.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.