Рыхлакуставы злак, вышыня 80-150 см. Лісце доўгае, шырокае, з шурпатымі краямі. Мяцёлка шырокая, раскідзістая. Каласкі 4-5-кветкавыя, каласковыя лускавінкі завостраныя, кіляватыя, гладкія, ніжнія кветкавыя з асцюкамі.
У дзікім выглядзе расце па ўсёй тэрыторыі Еўропы, ва ўмераным клімаце Азіі і на поўначы Афрыкі. На Беларусі зрэдку трапляецца па травяністых схілах, у хмызняках, на лугах. Уведзена ў культуру як кармавая расліна непатрабавальная да ўмоў вырошчвання, выносіць страўліванне жывёлай[1].