Аўтакефалія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аўтакефалія (грэч.: αὐτοκεφαλία ад αὐτός - сам + κεφαλή - галава[1]) — самакіраванне, незалежнасць. Аўтакефальнай завецца ў праваслаўі адміністрацыйна незалежная памесная царква, на чале якой стаіць біскуп у сане патрыярха, ці архібіскупа, ці мітрапаліта.

Выключнай прэрагатывай аўтакефальнай царквы з'яўляецца права самастойна здзяйсняць міраварэнне.

Права прадастаўлення (здабыцця) аўтакефаліі ў праваслаўі не вызначана ясна і канчаткова і з'яўляецца прадметам спрэчкі паміж Канстанцінопальскай кафедрай і іншымі памеснымі цэрквамі. Аўтакефальная царква, у праваслаўі самастойная, арганізацыйна незалежная ад канстанцінопальскага патрыярха царква. Першыя аўтакефальныя цэрквы ўзніклі ў 4 ст. ў працэсе адасаблення патрыярхій і мітраполій у правінцыях Візантыі (Александрыі, Антыёхіі, Палесціне). Сёння ў свеце існуе 15 аўтакефальных праваслаўных цэркваў: Канстанцінопальская, Александрыйская, Антыяхійская, Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская, Румынская, Балгарская, Кіпрская, Эладская, Албанская, Чэхаславацкая, Польская, Амерыканская (пералічаны паводле часу атрымання аўтакефаліі). Аўтакефальныя цэрквы не маюць адзінага цэнтра і кіраўніка. Hi адзін з патрыярхаў не мае якіх-небудзь адміністрацыйных пераваг у параўнанні з іншымі кіраўнікамі аўтакефалій.

Зноскі

  1. Слоўнiк iншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мiнск : БелЭн, 1999  — . Т. 1 : А-Л. - 1999. - 736 с. - ISBN 985-11-0152-4, С.172

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8