Аўталітаграфія
Выгляд

Аўталітагра́фія (ад грэч. αὐτός — «сам» + λίθος — «камень» + γράφω — «пішу») — від літаграфіі, пры якім выяву на камень наносіць непасрэдна сам мастак-аўтар. Гэтым яна адрозніваецца ад рэпрадукцыйнай літаграфіі, дзе арыгінал перамалёўвае на камень майстар-літограф[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У беларускім мастацтве аўталітаграфія выкарыстоўваецца з пачатку XIX стагоддзя ў літаграфскіх майстэрнях пры Віленскім універсітэце.
У 1920—1930-я гады ў тэхніцы аўталітаграфіі працавалі Я. Горыд, А. Малярэвіч, Н. Сасноўская, Ф. Фогт. У сучасным беларускім мастацтве амаль усе творы ў гэтай тэхніцы выконваюцца пры ўдзеле аўтараў. Сярод іх такія мастакі, як У. Басалыга, А. Паслядовіч, А. Кашкурэвіч, С. Герус, В. Шаранговіч, В. Александровіч, І. Немагай, С. Раманаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Шматаў 1996, с. 110.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Ф. Шматаў. Аўталітаграфія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 110. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).