Аўтамабільная прамысловасць Украіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ЗАЗ — найбуйнейшы вытворца легкавых аўтамабіляў ва Украіне
КрАЗ — адзіны вытворца грузавікоў ва Украіне

Аўтамабі́льная прамысло́васць ва Украі́не — галіна эканомікі Украіны.

Аўтамабільная прамысловасць Украіны — гэта тэрмін, які ахоплівае шырокі спектр кампаній і арганізацый у гісторыі ўкраінскай дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у праектаванні, распрацоўцы, вытворчасці, маркетынгу і прадажах легкавых аўтамабіляў, лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў, грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў, прычэпаў, матацыклаў, мапедаў, спецыяльнай і вайсковай аўтамабільнай тэхнікі, запчастак і камплектуючых для аўтамабіляў, матацыклаў і мапедаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабілебудаванне ва Украіне прадстаўлена вытворчасцю грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Да 1991 г. да аўтамабілебудаўнічага комплексу ўваходзілі 4 аўтамабільныя заводы:

  • Для вытворчасці легкавых аўтамабіляў — Запарожскі і Луцкі,
  • Для вытворчасці грузавікоў — Крамянчуцкі аўтазавод;
  • Для вытворчасці аўтобусаў — Львоўскі аўтобусны завод.

Праектная гадавая магутнасць іх складала: Запарожскага (ЗАЗ) 300-350 тыс. штук, Луцкага аўтамабільнага (ЛуАЗ) — 17 тыс., Крамянчуцкага (КрАЗ) — 35 тыс. і Львоўскага аўтобуснага (ЛАЗ) — 16 тыс. аўтобусаў. Аўтамабілебудаўнічыя заводы абслугоўвалі больш за 60 прадпрыемстваў Украіны, якія выпускалі камплектуючыя, і больш за 300 прадпрыемстваў розных галін Саюза ССР. У найлепшыя часы (1985 г.) АўтаЗАЗ выпускаў каля 160 тыс. аўтамабіляў, Луцкі аўтамабільны (ЛУАЗ) больш за 10 тыс., КрАЗ больш за 30 тыс. і ЛАЗ больш за 15 тыс. аўтобусаў.

Вытворцы[правіць | правіць зыходнік]

КрАЗ-6322
Škoda Octavia (Еўракар)

Дзеючыя:

  • Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод (КрАЗ)
  • Львоўскі аўтобусны завод (ЛАЗ)
  • Запарожскі аўтамабільны завод (ЗАЗ)
  • Еўракар
  • Карпарацыя "Богдан"
  • Карпарацыя "Эталон"
  • Канцэрн "Электрон"

Нядзеючыя:

  • Луцкі аўтамабільны завод (ЛуАЗ)
  • Крамянчуцкі аўтазборачны завод (КраСЗ)
  • Анто-Рус

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]