Аўтамагістраль Урал
| Аўтадарога | |||
| «Урал» | |||
|---|---|---|---|
| |||
| М5 у сетцы расійскіх федэральных дарог | |||
| Асноўная інфармацыя | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | |||
| Частка дарогі | Еўрапейскі маршрут E30 | ||
| Статус | федэральная | ||
| Уладальнік | дзяржаўная | ||
| Даўжыня | 1 879 км | ||
| Пачатак | Масква | ||
| Праз | Разань (180 км), Пенза (634 км), Самара (1038 км), Уфа (1470 км) | ||
| Канец | Чалябінск (1879 км) | ||
| Дарожнае пакрыццё | асфальт | ||
Федэральная траса М5 «Урал» — аўтамабільная дарога федэральнага значэння ў Расіі па маршруце: Масква — Разань — Пенза — Самара — Уфа — Чалябінск (з пад’ездамі да Саранска, Ульянаўска, Арэнбурга, Екацярынбурга). Працягласць 1879 км.
М5 — адна з найстарэйшых аўтамабільных дарог Расіі. Участак ад Масквы да Разані (стары) пабудаваны (дакладней, адаптаваны для аўтамабільнага руху, маскоўска-разанская дарога існавала і раней) у пачатку 1930-х гадоў, на зары аўтамабілізацыі СССР. У 1946—1947 гадах дарога працягнута да Куйбышава. На ўсім працягу (ад Масквы да Чалябінска) рух адкрыты ў 1965 годзе.
Працягам трасы М5 на ўсход з’яўляюцца аўтадарогі «Іртыш», «Сібір», «Байкал» і «Амур». Усходні канчатак аўтадарогі М7 «Волга» спалучаецца з трасай М5 ва Уфе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтамагістраль Урал