Аўтаматызацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Аўтаматызацыя, адзін з накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу, прымяненне самарэгулюючых тэхнічных сродкаў, эканоміка-матэматычных метадаў і сістэм кіравання, якія вызваляюць чалавека ад удзелу ў працэсах атрымання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання энергіі, матэрыялаў ці інфармацыі, якія істотна змяншаюць ступень гэтага ўдзелу ці працаёмістасць выконваемых аперацый. Побач з тэрмінам аўтаматычны, выкарыстоўваецца тэрмін аўтаматызаваны, які падкрэслівае адносна большую ступень удзелу чалавека ў працэсе.