Аўтаномная Рэспубліка Абхазія
| Аўтаномная Рэспубліка Абхазія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| груз. აფხაზეთის ავტონომიური რესპუბლიკა | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Статус | аўтаномная рэспубліка | ||||
| Уваходзіць у | |||||
| Уключае | 6 муніцыпалітэтаў | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Найбуйнейшыя гарады | Сухуміі, Гагра, Гудаута | ||||
| Дата ўтварэння | 1991 | ||||
| Кіраўнік | Руслан Абашыдзэ[d] | ||||
| Афіцыйныя мовы | абхазская, грузінская | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | +4 | ||||
| Код ISO 3166-2 | GE-AB | ||||
| Тэлефонны код | 44 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Аўтано́мная Рэспу́бліка Абха́зія (груз. აფხაზეთის ავტონომიური რესპუბლიკა) — аўтаномная рэспубліка ў складзе Грузіі, тэрыторыя якой фактычна кантралюецца часткова прызнанай дзяржавай Рэспубліка Абхазія (пры падтрымцы расійскіх войскаў).
Легітымны ўрад Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія знаходзіцца ў выгнанні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- З другой паловы XVI—XVII стагоддзяў узмацнілася залежнасць Абхазскага княства ад Асманскай імперыі, якая пабудавала шэраг крэпасцей, у тым ліку Сухум-Кале (будучы Сухумі).
- З канца XVIII стагоддзя абхазскія князі шукалі выратавання ад асманскага прыгнёту, і знайшлі яго пад заступніцтвам Расіі. Просьба была здаволена: 17 (29) лютага 1810 года выйшаў Маніфест Аляксандра I аб далучэнні Абхазскага княства да Расійскай Імперыі, якая фактычна не ўмешвалася ў мясцовы ўклад жыцця.
- У 1918—1921 гадах Абхазія ўваходзіць у склад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі.
- 4 сакавіка 1921 года была створана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Абхазія, якая з 16 снежня 1921 года была звязана саюзным дагаворам з Грузінскай ССР.
- У 1931 годзе ССР Абхазія была ператворана ў Абхазскую АССР у складзе ГССР.
- Пасля абвяшчэння незалежнасці Грузіі (у рамках адміністрацыйнага падзелу Грузіі) яна называецца Абхазскай Аўтаномнай Рэспублікай.
- Пасля Грузіна-абхазкай вайны 1992—1993 гадоў фактычна кіруецца самаабвешчаным рэжымам Рэспублікі Абхазія. Прагрузінскі Кабінет Міністраў Абхазіі размясціўся ў Тбілісі, як урад у выгнанні.

- У ліпені 2006 года Грузія ўвяла свае войскі і аднавіла сваю юрысдыкцыю над размешчанай на тэрыторыі Абхазіі Кадорскай цяснінай. У сувязі з чым гэтая мясцовасць была афіцыйна пераназвана грузінскімі ўладамі ў «Верхнюю Абхазію». Тут былі размешчаны ўрад і парламент Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія[2][3].
- Падчас ўзброенага канфлікту ў жніўні 2008 года сепаратысты правялі ваенную аперацыю па выцясненні грузінскіх сіл па-за межы Абхазіі, падчас якой усталявалі кантроль над Кадорскай цяснінай і тым самым здабылі поўны кантроль над усёй тэрыторыяй Абхазіі[4][5].
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Сталіцай Аўтаномнай Рэспублікі Абхазіі з’яўляецца Сухумі.
Адміністрацыйна Аўтаномная Рэспубліка Абхазія падзяляецца на 6 муніцыпалітэтаў з цэнтрамі у гарадах і пасёлках: Ачамчыра, Гагра, Гудаута, Галі, Гульрыпш, Сухумі.
Урад
[правіць | правіць зыходнік]З 1993 па 2006 гады і пачынаючы з 2008 года штаб-кватэра ўрада Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія ў выгнанні размяшчаецца ў Тбілісі (з 2006 па 2008 гады размяшчалася на тэрыторыі Кадорскай цясніны ў Абхазіі, якая ў той час кантралявалася Грузіяй).
| Тэрмін паўнамоцтваў | Кіраўнік урада | Фота | Гады жыцця | Каментарыі |
|---|---|---|---|---|
| верасень 1993 — 16 сакавіка 2004 | Тамаз Нарадэйшвілі | 1954—2004 | ||
| 16 сакавіка 2004 — 30 верасня 2004 | Лондэр Цаава | |||
| 30 верасня 2004 — 24 красавіка 2006 | Іраклій Аласанія | 1973— | ||
| 24 красавіка 2006 — 11 чэрвеня 2009 | Малхаз Акішбая | 1972— | ||
| 11 чэрвеня 2009 — 5 красавіка 2013 | Георгій Барамія | 1966— | ||
| З 8 красавіка 2013 | Вахтанг Калбая | 1952— | ||
Зноскі
- ↑ National Statistics Office of Georgia — 2010.
- ↑ Кадоры становіцца «часовым адміністрацыйным цэнтрам» Абхазіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2008. Праверана 21 студзеня 2015.
- ↑ Поўны тэкст выступлення прэзідэнта М. Саакашвілі ў Кадорскай цясніне
- ↑ Абхазія ачысціла Кадорскую цясніну ад грузінскіх войскаў
- ↑ Сяргей Багапш: Усталявана юрысдыкцыя Абхазіі ў верхняй частцы Кадорскай цясніны