Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа
філіп. Nagsasariling Rehyon sa Muslim na Mindanaw
тагальск.: Nagsasariling Rehiyon sa Muslim na Mindanao
себ. Awtonomong Rehyon sa Muslim nga Mindanaw
англ.: Autonomous Region in Muslim Mindanao, ARMM
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Філіпіны
Статус Рэгіён
Уваходзіць у
Уключае 5 правінцый
Адміністрацыйны цэнтр Катабата
Дата скасавання 2019
Насельніцтва (2010) 3 256 140
Шчыльнасць 256,49 чал./км²
Плошча 12 695,0 км²
Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 PH-14
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа на Вікісховішчы

Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа (тагальск.: Nagsasariling Rehiyon sa Muslim na Mindanao, англ.: Autonomous Region in Muslim Mindanao, ARMM) — філіпінскі рэгіён на астраўной групе Мінданаа, які аб'ядноўвае тэрыторыі з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Адзіны з усіх рэгіёнаў Філіпінаў, які мае ўласны ўрад.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтаномны рэгіён у Мусульманскім Мінданаа ахоплівае два геаграфічныя раёны, размешчаныя на востраве Мінданаа: Ланаа-дэль-Сур і Магінданаа а таксама архіпелаг Сулу, які складаецца з астравоў Басілан, Сулу, Таві-Таві а таксама шматлікіх дробных астравоў. Плошча рэгіёна складае 12 695,0 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На працягу шматлікіх стагоддзяў на Мінданаа была свая, незалежная ад Філіпінаў дзяржава, што дазволіла мясцоваму насельніцтву развіваць сваю культуру і самабытнасць. Вобласць з'яўляецца традыцыйнай радзімай філіпінцаў-мусульман з XV стагоддзя, яшчэ да прыходу іспанцаў, якія каланізавалі большую частку Філіпінаў у 1565 годзе. Мусульманскія місіянеры прыбылі ў Таві-Таві, у 1380 годзе і пачалі ісламізацыю мясцовага насельніцтва. У 1457 годзе быў заснаваны першы султанат Сулу, пазней былі заснаваны і іншыя султанаты.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Правінцый Аўтаномнага рэгіёна ў Мусульманскім Мінданаа
Правінцыя Адміністрацыйны
цэнтр
Плошча,
км²
Насельніцтва,[2]
чал. (2010)
Шчыльнасць,
чал./км²
1 Басілан Ісабела 1 234,2 293 322 237,66
2 Магінданаа Шарыф-Агуак 4 900,1 944 718 192,80
3 Сулу Хола 1 600,4 718 290 448,82
4 Таві-Таві Пангліма-Сугала 1 087,4 366 550 337,09
5 Паўднёвы Ланаа Мараві 3 872,9 933 260 240,97
Усяго 12 695,0 3 256 140 256,49

Зноскі

  1. https://psa.gov.ph/classification/psgc/?q=psgc/mindanao Праверана 26 лютага 2019.
  2. Republic of the Philippines. National Statistics Office. Population and Annual Growth Rates for The Philippines and Its Regions, Provinces, and Highly Urbanized Cities Based on 1990, 2000, and 2010 Censuses (1 красавіка 2012). Праверана 4 красавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]