Аўтапартрэт Дзюрэра (1500)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Аўтапартрэт» («Аўтапартрэт ва ўзросце дваццаці васьмі гадоў», «Аўтапартрэт у футры»; ням.: Selbstbildnis im Pelzrock) Альбрэхта Дзюрэра, напісаны ў пачатку 1500 года — апошні з трох вялікіх аўтапартрэтаў Дзюрэра і самы вядомы з іх. Лічыцца самым асабістым, складаным і знакавым з усіх аўтапартрэтаў мастака.

Кампазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтапартрэт звяртае на сябе ўвагу сваім падабенствам з прынятымі ў той час у мастацтве выявамі Хрыста - сіметрыя кампазіцыі, фарбы цёмных тонаў, паварот анфас і рука, паднятая да сярэдзіны грудзей, быццам у дабраслаўленні. Надпісы на чорным фоне па абодва бакі ад Дзюрэра падкрэсліваюць сімвалізм партрэта. Лёгкія тоны папярэдніх аўтапартрэтаў змяніліся прыцішанай гамай.

Уяўная сіметрыя карціны крыху парушаная: галава размешчана трохі правей ад цэнтра, пасмы валасоў падаюць набок, позірк скіраваны налева.

У канцы XV - пачатку XVI стагоддзяў выгляд строга ў фас быў выключэннем для свецкага партрэта (адзін з нешматлікіх прыкладаў выкарыстання такога ракурсу - серыя партрэтаў караля Генрыха VIII і яго жонак, выкананая Гансам Гольбейнам, якому, магчыма, было адмысловае ўказанне выкарыстоўваць менавіта гэтую позу). У Італіі профільныя малюнкі змяніліся малюнкамі ў тры чвэрці. У Паўночнай Еўропе паварот у тры чвэрці з'яўляецца ў партрэтах прыблізна з 1420 года, яго выкарыстоўваў Дзюрэр ў сваіх больш ранніх аўтапартрэтах. Мастакі позняга сярэднявечча і ранняга Адраджэння распрацоўвалі гэты больш цяжкі выгляд і ганарыліся уменнем адлюстроўваць мадэль у тры чвэрці. Для гледача пачатку XVI стагоддзя выгляд анфас быў звязаны не са свецкім партрэтам, а з рэлігійным і, перш за ўсё, - выявай Хрыста.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bartrum, Giulia. Albrecht Dürer and his Legacy. London: British Museum Press, 2002, ISBN 0-7141-2633-0
  • Campbell, Lorne, Renaissance Portraits, European Portrait-Painting in the 14th, 15th and 16th Centuries. Yale, 1990. ISBN 0-300-04675-8
  • Hutchison, Jane Campbell. Albrecht Dürer A Guide to Research. New York: Garland, 2000. ISBN 0-8153-2114-7
  • Koerner, Joseph Leo. The moment of self-portraiture in German Renaissance art. University of Chicago Press, 1996. ISBN 0-226-44999-8
  • Shiner, Larry. The Invention of Art: A Cultural History. Chicago: Chicago University Press, 2003. ISBN 0-226-75343-3