Аўтаспорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cтарт гонак «Формулы-І», 2008 год, Канада

Аўтаспо́рт, аўтамабільны спорт; англ.: autosport, таксама англ.: motorsport) — катэгорыя технічных відаў спорту, у якіх людзі спаборнічаюць у хуткасці праходжання трасы на аўтамабілях (прататып, легкавы аўтамабіль, грузавік, недарожнік і г. д.) Большасць сусветных чэмпіянатаў па аўтаспорту праводзяцца Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыяй.

Аўтаспорт — папулярны від спорту. Тэлетрансляцыі спаборніцтваў маюць вялікую тэлевізійную аўдыторыю ва ўсім свеце. Асаблівасць аўтагонках у тым, што гэта тэхнічны від спорту, і поспех у іх патрабуе працы вялікіх калектываў спецыялістаў: канструктараў, механікаў, штурманаў і пілотаў.

Аўтагонкі выконваюць таксама функцыю распрацоўкі і тэставання інавацыйных тэхналогій у канструяванні аўтамабіляў. Вядучыя сусветныя вытворцы аўтамабіляў і аўтамабільных аксэсуараў звычайна маюць свае завадскія каманды альбо спансуюць незалежныя каманды. Акрамя перавагаў, звязаных з тэставаннем новых тэхналогій, спонсарства служыць таксама сродкам рэкламы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гонкі пачаліся неўзабаве пасля будаўніцтва першага паспяховага аўтамабіля з бензінавым рухавіком. Першая гонка адбылася 28 красавіка 1887 года і была арганізвана галоўным рэдактарам ​парыжскага выдання «Le Vélocipède», гаспадаром Фосье. Гонка складалася з 2 км трасы ад моста Неі ў Булонскім лесе. Яе выйграў Жорж Бутон з кампаніі Дыён-Бутон на машыне, якую ён пабудаваў разам з Жулем-Альберам дэ Дыёнам, але Бутон быў і адзіным удзельнікам заезду, таму гэту гонку складана назваць паўнавартасным спаборніцтвам[1].

Зноскі

  1. Rémi Paolozzi (May 28, 2003). «The cradle of motorsport»(недаступная спасылка). Welcome to Who? What? Where? When? Why? on the World Wide Web. Forix, Autosport, 8W.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]