Аўчоса
Выгляд
| Аўчоса | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 11 км |
| Басейн | 26 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара |
| • Каардынаты | 54°10′53″ пн. ш. 30°30′00″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бася |
| • Месцазнаходжанне | каля паўночнай ускраіны вёскі Карасі |
| • Каардынаты | 54°13′51″ пн. ш. 30°37′23″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бася → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Раён | Шклоўскі раён |
|
|
|
Аўчо́са — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бася (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 26 км². Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Карасі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,4 км ад вытоку да вёскі Акунёўка.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле К. Бугі, праз форму *Vъlčesa ад балцкага *Vilkesa з балцкім гідранімічным утваральнікам -esa[1]. Ул. Тапароў бачыў тут той жа суфікс -еса, што і ў назве Лучоса[2]. Далей да літоўскага vilkas "воўк".
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.