Аляксандр Пятровіч Азончык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Азончык)
Аляксандр Пятровіч Азончык
Дата нараджэння 15 лютага 1954(1954-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 2019(2019-10-17) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер, мастак, сцэнограф
Месца працы
Вучоба
Уплыў Алег Віктаравіч Чарнышоў
Член у

Аляксандр Пятровіч Азончык (15 лютага 1954, Кавенева, Вілейскі раён17 кастрычніка 2019) — беларускі дызайнер, мастак, выкладчык, сцэнограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Кавенева Мінскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. В. Чарнышова, І. Я. Герасіменка. Загадчык кафедры дызайна Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1995), дацэнт кафедры дызайна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004).

З 1979 года прымае ўдзел у выставах, конкурсах у Эстоніі (Талін, 1986) — сярэбраны медаль міжнароднага конкурсу аўтарскіх фільмаў «УНИКА», Германіі (Бадэн-Бадэн, 1989), Беларусі (Мінск, 1995).

Член Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод асноўных прац — аўтарскія фільмы «Хваляванне», «Дом», «Дрэва». Аўтар вучэбных праграм па прадметах «Вобразнае мадэляванне віртуальнага асяроддзя»[4], «Вобразнае мадэляванне сродкаў візуальнай інфармацыі» і інш. Таксама аўтар навуковых артыкулаў: «Фактура «паверхні» віртуальнага асяроддзя»[5], «Некаторыя погляды на сучасную фатаграфію ў працэсе падрыхтоўкі дызайнераў»[6].

Асноўныя праекты:

  1. Дызайн міжнароднай выставы «Чарнобыль і Беларусь», прысвечанай 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (2006).
  2. Дызайн-праект выставы «Чарнобыль - шляхі вырашэння», прысвечанай 25-годдзю Чарнобыльскай катастрофы і экспанавалася ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры (2011).
  3. Распрацоўка дызайн-праектаў інтэр'ераў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Алімп» на плошчы Я.Коласа (2008).
  4. Распрацоўка дызайн-праектаў інтэр'ераў індывідуальнага жылля ў Мінску, Мінскім раёне, у Маскве (2010).
  5. «Навукова-метадычны семінар па дызайне». Серыя навучальных фільмаў па лекцый О.В.Чернышева, 2013: «Стужачка даўжынёй 9 з паловай мільёнаў кіламетраў», «Істотнае існаванне сутнасці», «І захапіўся ён на сёмае неба», «Мы здзічэлі», «Узроўні ўзаемадзеяння ...», «Пранікальная здольнасць дызайнера».
  6. «Сон канца і пачатку». Аўтарскі фільм пра Чэслава Немэна, 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://fsc.bsu.by/ru/azonchik-aleksandr-petrovich/ Архівавана 23 кастрычніка 2020.
  2. https://fsc.bsu.by/ru/pamyati-aleksandra-petrovicha-azonchika/ Архівавана 23 кастрычніка 2020.
  3. https://professorrating.org/professor.php?id=95993#gsc.tab=0
  4. https://elib.bsu.by/handle/123456789/208939 Архівавана 20 кастрычніка 2020.
  5. https://elib.bsu.by/handle/123456789/211702 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  6. https://elib.bsu.by/handle/123456789/187983 Архівавана 26 кастрычніка 2020.