Аляксандр Рыгоравіч Акенцьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Акенцьеў)
Аляксандр Рыгоравіч Акенцьеў
Дата нараджэння 21 мая 1950(1950-05-21) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды

Аляксандр Рыгоравіч Аке́нцьеў (нар. 21 мая 1950, г. Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1972 годзе БПІ. У 19722006 гадах працаваў у майстэрскай раённай планіроўкі, архітэктурна-канструктарскім аддзеле і архітэктурна-планіровачнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1988 года — галоўны архітэктар праектаў. У 2006 г. пераведзены на працу ў «Мінскграда», дзе ўзначаліў творчы калектыў распрацоўшчыкаў генеральнага плана г. Мінска. Шмат гадоў выкладаў на кафедры горадабудаўніцтва БНТУ. Начальнік майстэрні генеральнага плана УП «Мінскграда»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года (Мінск)[2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: праект рэканструкцыі раёна піянернай забудовы ў Наваполацку (1974), забудова мікрараёна Аэрапорт у Полацку (1982); у аўтарскім калектыве: генпланы Светлагорска (1975) і Маладзечна (1982), ПДП цэнтральных раёнаў Светлагорска (1975), Бярозы (1976), Брэста (1977), Маладзечна (1986), праект рэгенерацыі раёна гістарычнай забудовы Брэста (1985)[2].

Выкананыя ў ролі кіраўніка творчых калектываў працы: генеральныя планы гарадоў, праекты дэталёвай планіроўкі раёнаў, праекты рэгенерацыі і эскізы забудовы гарадскіх цэнтраў, сярод якіх гарады Мінск і Брэст, Полацк і Маладзечна, Светлагорск, Наваполацк, Нясвіж і інш[1].

З часу распрацоўкі дыпломнага праекта творчую дзейнасць будаваў на аснове метаду прадпраектных даследаванняў. Пры складанні інструкцый па складзе горадабудаўнічых праектаў ВБН 38-82 і БНБ 1.03.01-96 настойваў на абавязковасці ўключэння прадпраектнага этапу, даказваючы перавагі метаду сітуацыйнага горадабудаўнічага планавання ў параўнанні з абезасобленым нарматыўным метадам планавання развіцця тэрыторый[1].

Для павышэння ўзроўню горадабудаўнічай культуры насельніцтва і аказання кваліфікаванай дапамогі ўдзельнікам горадабудаўнічай дзейнасці ініцыяваў стварэнне ў рэспубліцы Праграмы няўрадавай сістэмы тэрытарыяльнай інфармацыі, з якой у 1990 г. высоўваўся працоўным калектывам БелНДІПгорадабудаўніцтва кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая творчая дзейнасць адзначана прэміяй імя У. А. Караля, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3] і шматлікімі іншымі ўзнагародамі.

Зноскі

  1. а б в г Александр Григорьевич Акентьев
  2. а б Акентьев Александр Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Постановление СМ РБ 676 07.09.2017 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Акентьев Александр Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Акентьев Александр Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)