Аляксандр Аляксандравіч Каваленя
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2000) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя (нар. 14 сакавіка 1946, Капыль) — беларускі гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[2], член-карэспандэнт з 2014), доктар гістарычых навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Капылі. Пасля заканчэння дзевяці класаў у 1962 годзе паступіў у Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 23. Адначасова наведваў заняткі ў школе рабочай моладзі. У 1964 годзе атрымаў дыплом з адзнакай аб заканчэнні вучылішча і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У 1970 годзе паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1979 годзе паступіў у аспірантуру, якую скончыў праз тры гады з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі.
Са снежня 1982 года пачаў працаваць асістэнтам кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, затым старшым выкладчыкам, а ў маі 1987 года выбраны дацэнтам кафедры. З 1983 па 1991 год з’яўляўся членам Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па распрацоўцы праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1995 годзе А. Каваленю залічваюць у дактарантуру, аднак у 1996 годзе яго адклікаюць з вучобы і выбіраюць загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі.
З 2004 года — в.а. дырэктара, у 2005—2010 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 2009 — акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гісторыя Другой сусветнай вайны, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944), маладзёжнага руху ХХ ст.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2018)[3].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2019 года заявіў, што «Тадэвуш Касцюшка не вёў барацьбу за інтарэсы беларускага народа, а адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША» і «калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі»[4].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць. — Мінск, 1999.
- Беларусь. 1939—1945: война и политика. — Мн., 2001.
Зноскі
- ↑ https://www.dgo-online.org/site-dgo/assets/files/4396/mitglieder_kommission.pdf Праверана 16 лютага 2021.
- ↑ НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў
- ↑ Свидетельство № 5-02/168 от 20 декабря 2018 года (руск.). Минская епархия (20 снежня 2018). Праверана 18 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ Член-карэспандэнт Каваленя: Калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі . Наша Ніва (14 жніўня 2019). Праверана 15 жніўня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Аляксандравіч Каваленя / уклад.: В. В. Даніловіч. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 150с., (9л) іл. — (Біяграфія вучоных Беларусі).
- Каваленя Александр Аляксандровіч // Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нац.акад.навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.). — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 84-90.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Аляксандравіч Каваленя ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Капылі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Дактары гістарычных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Прафесары
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Члены-карэспандэнты НАНБ