Андрэй Вікенцьевіч Бурдзейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Бурдзейка)
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Вікенцьевіч Бурдзейка
Дата нараджэння 8 (20) чэрвеня 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар

Андрэй Вікенцьевіч Бурдзейка (8 (20) чэрвеня 1899, Мінск — 1941?) — беларускі гісторык, даследчык гісторыі беларускага права.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1925). Яго навуковым кіраўніком быў рэктар БДУ У. І. Пічэта. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музеі. Вывучаў Статуты Вялікага Княства Літоўскага. Даказаў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у ХIII ст. Арыштаваны АДПУ БССР 19 ліпеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957 г.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1.
  • Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцьця места Наваградку ў XVI сталецьці // ARCHE Пачатак. — 2009. — № 7. — С. 648—666.
  • Землеўласнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ = Труды БГУ. — 1927. — № 14 — 15.; 1928. — № 20.
  • Земляўласьнік і земляроб па Літоўскім Статуце 1566 году // ARCHE Пачатак. — 2009. — № 7. — С. 921—956

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991: Энцыклапедычны даведнік: У 10 т. Т.1. — Смаленск, 2009.
  • Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918—1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV—XVI в. — М., 1961.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]