Альбрэхт Гаштольд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Гаштольд)
Jump to navigation Jump to search
Альбрэхт Гаштольд
Albert Gaštold. Альбэрт Гаштольд.jpg
Herb Abdank.svg
Герб «Габданк»
Намеснік наваградскі
1503 — 1506
падчашы літоўскі
студзень 1505 — люты 1509
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Юрый Радзівіл
ваявода новагародскі
1508 — 1513
Папярэднік Іван Глінскі
Пераемнік Ян Забярэзінскі
ваявода полацкі
1513 — 1519
Папярэднік Станіслаў Глябовіч
Пераемнік Станіслаў Осцік
ваявода троцкі
1519 — 1522
Папярэднік Станіслаў Осцік
Пераемнік Канстанцін Астрожскі
ваявода віленскі
1522 — ?
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Ян Глябовіч
вялікі канцлер літоўскі
1522 — ?
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік вялікі канцлер літоўскі
 
Дзейнасць ваенны
Нараджэнне 1455
Смерць 1539(1539)
Пахаванне
Дынастыя Гаштольды
Бацька Марцін Гаштольд
Маці Ганна з Гальшанскіх[d]
Жонка Соф'я Васільеўна
Дзеці Станіслаў Гаштольд
 
Ваенная служба
Бітвы вайна Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ, 1507—1508
вайна Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ, 1512—1522

Альбрэхт Гаштольд[1][2] (? — снежань 1539) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (узг. 1501), намеснік навагародскі (1503-1506), вялікі падчашы літоўскі (1505-1509), ваявода навагародскі (1508-1513), полацкі (1513-1519), троцкі (1519-1522) і віленскі (з 1522), вялікі канцлер літоўскі (з 1522), стараста бельскі (з 1513) мазырскі (з 1514), гарадзенскі (да 1533)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Марціна Гаштольда. Рана застаўся без бацькі, быў пад апекай маці Ганны з Гальшанскіх і бабкі княгіні Трабскай. Верагодна, каля 1492 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.

У 1503 годзе браў ўдзел у паспяховым паходзе на крымскіх татараў. У 1505 годзе абараняў ад татараў Навагрудак.

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508)[2], узначальваў абарону Смаленска, у наступным годзе ўдзельнічаў у баях пад Оршай[3].

Не падтрымаў мяцеж М. Глінскага, але ў 1509—1510 быў зняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго праціўніка М. Радзівіла. У 15081511 г. адхілены ад пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невінаватасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 г. удзельнічаў у абароне Полацка ад рускіх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны[4].

Браў удзел у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года[2], па яго ініцыятыве ў Статут уведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не з'яўляліся не ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасць[4]. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім[2], што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыны, верагодна таксама Шклоў.

Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф'яй на пачатку 16 стагоддзя прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усу ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле попісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за 7 тысяч сем'яў падданых. У 1522 кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду[5]. У 1529 атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімента VII, а ў 1530 — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад імператара Карла V.

Сабраў вялікую бібліятэку, дзе акрамя кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Абданк
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 


Зноскі

  1. Іншыя формы імя: Альберт, Альбрыхт
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Гаштольды // Альбрехт // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  3. ЭнцВКЛ, 2005
  4. 4,0 4,1 А. М. Нарбут. Гаштольды //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 500.
  5. Аляксандр Ярашэвіч. Гаштольды // «Спадчына» № 6, 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]