Арсеній Дзіянісавіч Арсенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Дз. Арсенка)
Арсеній Дзіянісавіч Арсенка
Дата нараджэння 15 сакавіка 1903(1903-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 1945(1945-08-30) (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас барытон
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арсеній (Арсен) Дзіянісавіч Арсенка (15 сакавіка 1903, Новая Вадалага, Харкаўская вобласць — 30 жніўня 1945) — беларускі і ўкраінскі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР (1944)[1] і акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1928 годзе Харкаўскі музычна-драматычны інстытут[ru]. У 1928—1937 гадах працаваў у оперных тэатрах Харкава, Адэсы[2], у Вялікім тэатры СССР[1].

З 1937 года — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1][2].

Магіла Арсена Арсенкі

Памёр 30 жніўня 1945 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. У 1950 годзе на магіле пастаўлена стэла з выявай ліры і гарэльефам[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы выканаўца галоўнай партыі ў операх «У пушчах Палесся» А. Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Андрэй)[1]. Таксама выконваў ролі Змітрака ў оперы «Міхась Падгорны» і Апанаса ў «Алесе» Я. К. Цікоцкага[3]. Сярод лепшых роляў класічнага рэпертуару: Фігаро («Севільскі цырульнік  (руск.)» Д. Расіні), Жэрмон і Рыгалета («Травіята» і «Рыгалета» Д. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага). Арсенка валодаў высокай вакальнай культурай, створаныя ім вобразы адрозніваліся арыгінальнасцю музычнай і сцэнічнай трактоўкі. Выступаў і як камерны спявак[1][2].

Зноскі

  1. а б в г д Арсенко Арсений Дионисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с.
  2. а б в г Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  3. АРСЕНКО Арсен Дионисович Архівавана 23 мая 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]