Андрэян Дзмітрыевіч Захараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Д. Захараў)
Андрэян Дзмітрыевіч Захараў
руск.: Захаров, Андреян Дмитриевич
Партрэт працы С. С. Шчукіна  (руск.) (бел.. Каля 1804 года
Партрэт працы С. С. Шчукіна  (руск.). Каля 1804 года
Дата нараджэння 8 (19) жніўня 1761
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня (8 верасня) 1811 (50 гадоў) ці 8 верасня 1811(1811-09-08)[2][3] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург, Гатчына, Ніжні Ноўгарад
Архітэктурны стыль ампір
Найважнейшыя пабудовы Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу
Горадабудаўнічыя праекты Праект забудовы Васільеўскаа вострава
Уплыў на Аўраам Іванавіч Мельнікаў
Узнагароды
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэян (Адрыян) Дзмітрыевіч Захараў (8 (19) жніўня 1761 — 27 жніўня (8 верасня) 1811, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, прадстаўнік стылю ампір. Стваральнік комплексу будынкаў Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 жніўня 1761 года ў сям’і дробнага служачага Адміралцейств-калегіі. У раннім узросце быў аддадзены бацькам у мастацкае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі Майстэрстваў, дзе правучыўся да 1782 года. Яго настаўнікамі былі А. П. Какорынаў, І. Я. Староў і Ю. М. Фельтэн. У 1778 году Андрэян Захараў атрымаў сярэбраны медаль за праект загараднага дома, у 1780 — Вялікую сярэбраны медаль за «архітэктурную кампазіцыю, якая прадстаўляе дом прынцаў». Пры заканчэнні вучылішча атрымаў вялікі залаты медаль і права на пенсіянерскую  (руск.) паездку за мяжу для працягу адукацыі. Працягваў вучыцца ў Парыжы з 1782 па 1786 у Ж. Ф. Шальгрэна  (руск.).

У 1786 годзе вярнуўся ў Пецярбург і пачаў працаваць выкладчыкам у Акадэміі мастацтваў, адначасова пачаўшы займацца праектаваннем. Праз некаторы час Захарава прызначылі архітэктарам ўсіх недабудаваных будынкаў Акадэміі Майстэрстваў.

У канцы 1799 года ўказам Паўла I Захараў быў прызначаны галоўным архітэктарам Гатчыны, дзе прапрацаваў амаль два гады.

Пасля гэтага ён працаваў у Санкт-Пецярбургу, дасягнуў звання галоўнага архітэктара Марскога ведамства.

З 1787 года Захараў выкладаў у Акадэміі Майстэрстваў, сярод яго вучняў быў архітэктар А. І. Мельнікаў.

З 1794 года Захараў стаў акадэмікам пецярбургскай Акадэміі Майстэрстваў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гримм Г. Г. Архитектор Андреян Захаров. Жизнь и творчество / Г. Г. Гримм. — М.: Гос. Архит. Изд-во Акад. Архит. СССР, 1940. — 68 с. + 106 илл. — (Мастера архитектуры русского классицизма).
  • Аркин Д. Захаров и Воронихин. — М.: Госиздат по строительству и архитектуре, 1953. — 78 с.,ил. (Цикл лекций «Мастера русского зодчества»).
  • Пилявский В. И. Зодчий Захаров / В. И. Пилявский, Н. Я. Лейбошиц. — Л.: Знание, 1963. — 60 с., ил.
  • Шуйский В. К. Андреян Захаров / В. К. Шуйский. — СПб.: Стройиздат, 1995. — 220 с
  • Михалова М. Б.  (руск.) Неизвестный автограф А. Д. Захарова // Архитектурное наследство. — № 49 / Под ред. И. А. Бондаренко. — М.: URSS  (руск.), 2008. — ISBN 978-5-484-01055-4 — С.219—222.
  • Родионова Т. Ф. Гатчина: Страницы истории. — 2-е изд., испр. и доп. — Гатчина: Изд. СЦДБ, 2006. — 240 с. — 3000 экз. — ISBN 5-943-31111-4