Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Жалдакоў)
Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў
Дата нараджэння 18 мая 1929(1929-05-18) (94 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды

Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў (нар. 18 мая 1929, г. Уладзікаўказ, Паўночна-Асецінская АССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. З 1954 па 1969[1] г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Валгаградграмадзянпраект». 3 1970 года ў інстытуце «Белдзіпрагандаль» (кіраўнік, галоўны архітэктар майстэрні), з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Мінску[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Камароўскі рынак
Будынак Міністэрства спорту і Міністэрства гандлю Беларусі

Асноўныя работы на Беларусі: будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары А. Тэн, Я. Цюкаў)[3], лабараторны корпус[d] з актавай залай ЦНДІМЭСГ (1975, з Г. В. Занеўскім), Мінскі крыты рынак «Камароўскі» (1980, у сааўт.), універсамы «Рыга» (1980) і «Талін» (1982), службова-гаспадарчы корпус СМ Беларусі па вул. Мяснікова (1983), будынкі Міністэрства гандлю Беларусі і Спарткамітэта Беларусі (1980), праект комплексу магазінаў па вул. Няміга (1981) у Мінску, крыты рынак у Брэсце (1987)[2].

Сярод іншых работ: крамы «Парфумерыя» па праспекце Леніна, «Жаночы абутак», «Падарункі» па Алеі Герояў, «Гастраном» па вул. Камсамольскай[1], Дом студэнтаў і комплекс Інстытута фізкультуры каля Мамаева кургана (19651969), шэраг прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання ў цэнтры Валгаграда (ганаровы дыплом Саюза архітэктараў СССР 1967), будынкі рэстарана «Дубрава» (у сааўтарстве з М. Ярковым[3]) і вышыннай гасцініцы «Русь» у Бранску (1976[2], у сааўтарстве з М. Ткачуком[3])[2].

Працаваў у вобласці кніжнай графікі ў выдавецтвах Валгаграда і Мінска.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі, дыпломам СА СССР за праект крамы «Сувенір» у Валгаградзе (1967).

Зноскі

  1. а б в г Желдаков Анатолий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г Жалдакоў Анатоль Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б в Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]