Аўрора Канстаўцінаўна Тэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. К. Тэн)
Аўрора Канстаўцінаўна Тэн
Дата нараджэння 14 верасня 1935(1935-09-14) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аўрора Канстаўцінаўна Тэн (14 верасня 1935, г. Спаск) — беларускі і казахскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карэянка. Скончыла ў 1958 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў праектных інстытутах Алма-Аты, Караганды. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Запраектавала мяса-малочны павільён на Нікольскім рынку ў Алма-Аты (1960), будынкі Упраўлення вугальнай прамысловасці (1963), аўтавакзала (1969, з В. І. Цыцыным) у Карагандзе.

Адміністрацыя Фрунзенскага раёна
Палац культуры Мінпрамбуда БССР на Партызанскім праспекце

Асноўныя працы ў Беларусі: адміністрацыйны корпус «Белкультгандлю» (1970), сталовая аўтазавода па Сацыялістычнай вуліцы (1978) у Мінску; у аўтарскім калектыве: будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары Я. Цюкаў, А. Жалдакоў), сталовая па вул. Някрасава (1970, грамата ВДНГ БССР), кафэ «Малочнае» (1974), Палац культуры Мінпрамбуда БССР (1983) у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]