Аляксандр Леанідавіч Ткачонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Л. Ткачонак)
Аляксандр Леанідавіч Ткачонак
Дата нараджэння 20 лістапада 1950(1950-11-20) (73 гады)
Месца нараджэння
Месца смерці Беларусь
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 0864709

Аляксандр Леанідавіч Ткачонак (нар. 20 лістапада 1950, г. Чашнікі, Віцебскай вобласці) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). З 1975 акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Мастацтва А. Ткачонка вызначаецца арганічнасцю, псіхалагічнай глыбінёй, пластычнай выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка ролі, разнастайнасцю моўных характарыстык. Сярод роляў: Лешч, поп Паўлін, Акцёр, Якаў Багалюбаў («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» М. Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Компас («Дзялок» А. Талстога), Мальер («Мальер» М. Булгакава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А. Сакаловай), Падсякальнікаў ("Тэрмінова патрабуецца… «самазабойца» М. Эрдмана), Мечыслаў Вальпура («Вар’ят і манахіня» С. Віткевіча), Освальд («Здані» Г. Ібсена), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж. Ф. Рэньяра), Пічэм («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Пісьменнік («Хто там?» Ж. Рабера), Саймон («Цяжкія людзі, ці Жаніх з Іерусаліма» І. Бар-Іосіфа) і інш. Шлях спасціжэння героем чалавечай гаднасці, нязломную сілу духу прастога селяніна выявіў у вобразе Петрака ў спектаклі «Знак бяды» паводле В. Быкава (Дзяржыўная прэмія Беларусі 1986). Як рэжысёр паставіў спектакль «Шум за сцэнай» («Тэатр») М. Фрэйна (1989). Здымаўся ў кіно («Раскіданае гняздо», «Жыў-быў доктар», «Міхайла Ламаносаў») і тэлэвізійных пастаноўках («Шчаслівы» паводле К. Рапапорта і М. Маклярскага, «Тэатр купца Япішкіна» Е. Міровіча, «Федра» Ж. Расіна).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (2012)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крывашэева Н. Ткачонак Аляксандр Леанідавіч / Н. А. Крывашэева // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2002. — С. 473.