Аляксандр Мітрафанавіч Горб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. М. Горб)
Аляксандр Мітрафанавіч Горб
Дата нараджэння 19 жніўня 1941(1941-08-19) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аляксандр Мітрафанавіч Горб (нар. 19 жніўня 1941, с. Скародыстык, Чарнабаеўскі раён, Чаркаская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар, мастак, музычны майстар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1963 годзе Крымскае мастацкае вучылішча. У 1963 годзе працаваў памочнікам рэжысёра на Крымскай студыі тэлебачання, у 19631966 гадах выкладчык спецдысцыплін у Сімферопальскай мастацкай школе.

У 1972 годзе скончыў архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. З 1972 працуе ў інстытуце «БелНДІПгорадабудаўніцтва» на пасадзе архітэктара (19721974), старэйшага архітэктара (19741976), кіраўніка групы архітэктараў (19761987), галоўнага архітэктара праектаў (19872012), галоўнага спецыяліста па архітэктуры (з 2012). У 1983 годзе скончыў спецыяльны факультэт падрыхтоўкі кадраў па перспектыўных кірунках навукі і тэхнікі пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце па спецыяльнасці «архітэктура і горадабудаўніцтва».

Член Саюза архітэктараў з 1977 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пад яго кіраўніцтвам у якасці аўтара праектаў і галоўнага архітэктара праектаў выканана больш 50 праектаў. Асноўныя з іх: генеральны план г. Горкі (1972); ПДП цэнтра г. Горкі (1973); ПДП Задняпроўскага раёна г. Магілёва (1976); ПДП цэнтра г. Магілёва (1978); генеральныя планы г. Магілёва (1981, 2003, 2013); канцэпцыя генеральнага плана г. Магілёва (1998); дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Магілёва з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны (2005); дэталёвы план жылога раёна «Казіміраўка» ў г. Магілёве (2008); дэталёвы план жылога раёна «Зялёны Луг» у г. Магілёве (2010); генеральны план г. Гродна (1986); праект рэгенерацыі цэнтра г. Гродна (1989); дэталёвы план адміністрацыйна-дзелавой і культурна-спартыўнай зоны агульнагарадскога цэнтра г. Гродна (1990); схемы планіроўкі жылых раёнаў, якія прылягаюць да г. Гродна (паўднёвы, паўночны, заходні, «Ласосна», «Грандзічы») (1989-93); ПДП паўночна-ўсходняга жылога раёна ў г. Гродна (1988); ПДП жылога раёна «Ласосна» ў г. Гродна (1991); схема генеральнага плана г. Шклова і дэталёвы план цэнтральнай часткі горада (1999); горадабудаўнічае абгрунтаванне размяшчэння завода па вытворчасці газетнай паперы ў г. Шклове (2004); генеральны план г. Шклова (2013); генеральны план г. Барысава (2007); дэталёвы план цэнтра г. Барысава (2013); дэталёвы план жылога раёна «Аэрапорт» у г. Полацку (2009); горадабудаўнічае абгрунтаванне выбару пляцоўкі для размяшчэння Беларускай АЭС (Магілёўскі рэгіён) (20072008); генеральны план г. Скідзеля (1990, 2010); генеральны план і ПДП цэнтра г.п. Сапоцкіна Гродзенскай вобласці (19911992); ПДП цэнтра г.п. Воранава Гродзенскай вобласці (1977); дэталёвы план адміністрацыйна-дзелавой і культурна-спартыўнай зоны агульнагарадскога цэнтра г. Гродна (1990). Удзельнічаў у распрацоўцы і ў якасці галоўнага архітэктара праектаў; дэталёвы план раёна «Вымяральнік» у г. Наваполацку (2006); генеральны план г.п. Шуміліна Віцебскай вобласці (2007); ; генеральны план г. Мсціслава (2010); дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Мсціслава з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны (2010); генеральны план г. Жодзіна (2009); генеральны план г. Хоцімска Магілёўскай вобласці (2010); генеральны план г. Белаазёрска Брэсцкай вобласці (2010); генеральны план г. Жыткавічы Гомельскай вобласці (2011).

Апроч архітэктурнай дзейнасці А. М. Горб на прафесійным узроўні займаецца жывапісам і іншымі відамі выяўленчага мастацтва. У 2011 адбылася яго персанальная выстаўка — 150 творчых прац. Займаецца вырабам музычных інструментаў, канструяваннем і вырабам класічных гітар, у 1996 аднавіў старажытны інструмент — лютню.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровым знакам «БелНДІПгорадабудаўніцтва» «За творчую працу» (2010), Ганаровымі граматамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (1995, 2003, 2010), граматай Саюза архітэктараў (2011), граматамі за творчыя і працоўныя поспехі ў калектыве інстытута.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горб Александр Митрофанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Горб Александр Митрофанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]