Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. М. Сідарэвіч)
Анатоль Сідарэвіч
Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч
Дата нараджэння 1 сакавіка 1948(1948-03-01) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч (нар. 1 сакавіка 1948, в. Задуб’е Ганцавіцкага раёна) — беларускі гісторык, публіцыст і палітычны дзеяч. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рос без бацькі, маці хварэла, таму выхоўвала спачатку баба, а з чатырох да дзевяці гадоў — цётка. Потым трапіў у дзіцячы дом. У школе быў вучнем Рыгора Родчанкі, вядомага ў 1950—1980 гадах беларускага краязнаўцы са Слуцку.

У 1964—1965 гадах рабочы Слуцкай макароннай фабрыкі. Са снежня 1966 года літаратурны супрацоўнік газеты «Савецкае Палессе» (Ганцавічы). У 1967 годзе ў працоўным стале Сідарэвіча быў знойдзены яго дзённік з крытыкай ленінізму і Леніна, за што яго звольнілі з работы.

Далей працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы. У гэты час падтрымліваў сувязі са студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ Алесем Разанавым, Віктарам Ярацам, Львом Барташам, якія ў 1968 годзе арганізавалі на філфаку збор подпісаў за выкладанне большай колькасці прадметаў на беларускай мове. Улетку 1968 годзе Сідарэвіча выгналі з работы ў клубе.

У жніўні 1968 годзе адкрыта выказваўся супраць акупацыі Чэхаславакіі войскамі СССР. Яго прывезлі ў Баранавіцкае аддзяленне КДБ для «прафілактычнай гутаркі». Калі ў верасні 1968 года захварэў на запаленне лёгкіх, яго падманным шляхам перавезлі з Ганцавіцкай раённай бальніцы ў псіхіятрычнае аддзяленне 2-й Мінскай клінічнай бальніцы. Там абвясцілі дыягназ «шызафрэнія» і праводзілі «лячэнне» аміназінам і інсулінам. Сідарэвіча выпусцілі з псіхіятрычнага аддзялення 13 студзеня 1969 года, але са статусам псіхічна хворага, што ўплывала на асабістае жыццё і работу[2].

Уладкоўваўся на работу пры дапамозе сяброў і добразычліўцаў, у тым ліку Янкі Брыля і Міхася Тычыны. У 1969—1970 гадах працаваў у капыльскай раёнцы «Слава працы», у 1970—1972 — у смалявіцкай раёнцы «Ленінскі заклік». У 1972—1977 працаваў у вясковых школах Маларыцкага і Капыльскага раёнаў. Адначасова вучыўся завочна на філасофскім аддзяленні гістарычнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1977 годзе. Потым паступіў у завочную аспірантуру філасофскага аддзялення, разам з гэтым у 1977—1978 гадах працаваў асістэнтам на кафедры філасофіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі). Аспірантуры не скончыў, бо навязалі тэму пра «развіты сацыялізм». Зноў настаўнічаў.

З 1981 года працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», у 1987—1992 гадах у часопісе «Крыніца» («Родник»), у 1992—1998 гадах — у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, у 1998—2002 — у часопісе «Крыніца», адначасова выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Мінскім радыётэхнічным каледжы, Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Дз. Сахарава.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

19 кастрычніка 1988 года ўдзельнічаў ва ўстаноўчай канферэнцыі «Мартыралогу Беларусі», на якой быў створаны арганізацыйны камітэт Беларускага народнага фронту. У чэрвені 1989 года выступіў з рэфератам пра суверэнітэт на ўстаноўчым з’ездзе БНФ у Вільні.

Адзін з ініцыятараў адраджэння сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, заснавальнікаў і аўтараў праграмных дакументаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай грамады)[3]. У сакавіку 2018 быў пераабраны на пасаду старшыні цэнтральнай рэвізійнай камісіі партыі БСДП (Грамада)[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступае ў друку як публіцыст і літаратурны крытык.

Даследуе гісторыю беларускага руху ў 1900—1939 гады, гісторыю беларускай сацыял-дэмакратыі, жыццё і дзейнасць А. Луцкевіча. Падрыхтаваў да друку кнігі твораў А. Луцкевіча «Да гісторыі беларускага руху» (2003; 2-е папраўленае і дапоўненае выданне — 2010), «Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва» (2006), «Барацьба за вызваленне» (2009). Таксама падрыхтаваў да друку зборнік «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні» (2007).

Аўтар навуковых прац і артыкулаў. Апублікаваў шэраг дакументаў беларускага руху, лісты і творы Аляксандра Бурбіса, Уладзіміра Жылкі і Наталлі Арсенневай, успаміны Ф. Стацкевіча. Уклаў і адрэдагаваў зборнік «Дэкларацыі Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу» (2006), напісаў да яго прадмову.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990. № 7.
  • З жыцьця Антона Луцкевіча // Літаратура і мастацтва. 1991. 18, 25 студзеня, 1 лютага.
  • Старонкі з гісторыі БНР // Адраджэньне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. С. 223—229.
  • Самавызначэнне беларускай сацыял-дэмакратыі; Антон Луцкевіч / Анатоль Сідарэвіч; Фонд сац. ініцыятыў і даслед. імя братоў Луцкевічаў. — Мн., 1999. — 30, [1] с., уключ. вокладку — (Серыя «Гісторыя і тэорыя сацыяльнай дэмакратыі»).
  • «Культурнікі» ды «палітыкі» ў сучаснай гісторыі Беларусі // Шуфляда. 1999. № 1. С. 65—70.
  • Нашаніўцы ў 1920 годзе // Наша Ніва. 2002. 8 лютага.
  • Тры выдавецкія праекты Антона Луцкевіча // Наша Ніва. 2002. 8 лютага.
  • Вучаніца і настаўнікі // Наша Ніва. 2002. 12 крас.
  • Паэт і дыктатура: Да 120-годдзя з дня народзінаў Янкі Купалы // Дзеяслоў. 2002. № 1. С. 174—177.
  • Народзіны Беларусі // Народная Воля. 2003. 9, 10 студзеня, 29, 30 ліпеня.
  • Антон Луцкевіч і Максім Гарэцкі: Даклад на ХІ Гарэцкіх чытаньнях 18 лютага 2003 г. — Мн.: Грамадскае аб’яднаньне «Фонд імя братоў Луцкевічаў», 2003.
  • Правобраз Акту 25 Сакавіка // Arche. 2003. № 2.
  • Антон Луцкевіч і Янка Купала // Тэрмапілы. 2003. № 7.
  • Луцкевічы і Луцэвіч. — Мн.: Грамадскае аб’яднаньне «Фонд імя братоў Луцкевічаў», 2003.
  • Стагодзьдзе паэзіі // Краса і сіла: Анталёгія бел. паэзіі ХХ ст. / Склад. М. Скобла; навук. рэд. А. Пашкевіч. — Мн.: Лімарыюс, 2003. — 880 с [32] с.: іл. С. 5-28.
  • Абраньнік сонечнага Феба. У кнігу ўспамінаў «Асноўны тэкст і зноскі» // Дзеяслоў. 2003. № 4. С. 174—197.
  • Вучаніца і настаўнік: супраца // Дзеяслоў. 2003. № 7.
  • Хроніка пераломнага часу: Антон Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 8(1). С. 167—193.
  • Зьбіральнік і публікатар: да 120-х угодкаў Антона Луцкевіча // Куфэрак Віленшчыны. 2004. № 1(9).
  • Трыюмвіры, або Помнік камісарам // Наша Ніва. 2005. 1, 8 красавіка.
  • Маленькая містыфікацыя // Наша Ніва. 2006. 3 лют.
  • Антон Луцкевіч: ад краёўства да незалежніцтва (1916—1918) // Arche. 2006. № 1-2.
  • Да гісторыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады: агляд крыніцаў // Arche. 2006. № 4, 5, 9.
  • Апошнія дні Антона Луцкевіча // Arche. 2006. № 10.
  • «З імкненьнем, з мэтаю адзінай…» // Крушына Р. Кантата самотных: вершы і паэмы / Рыгор Крушына. — Мн.: Кнігазбор, 2007. — 308 с. С. 3—8.
  • Унія, браты Луцкевічы і мітрапаліт Шаптыцкі: Рэфэрат, прачытаны на пасяджэньні клюбу каталіцкае інтэлігенцыі імя сь. Кірылы Тураўскага 16 лютага 2006 году // Царква. 2007. № 1, 2.
  • Антон Луцкевіч і Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада // Arche. 2007. № 9.
  • Яны любілі Беларусь // Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменьнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / уклад. Л. Савік [і інш.] — Мн.: Кнігазбор, 2008. — 696 [8] с.: іл. С. 5—16.
  • Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // Arche. 2008. № 4.
  • Да гісторыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады: «новыя» дакумэнты // Arche. 2009. № 1.
  • Прадказаньні Антона Луцкевіча // Arche. 2009. № 3.
  • Арыштаваная праца Антона Луцкевіча // Дзеяслоў. 2009. № 4(41). С. 233—236.
  • Хто аўтар артыкулу пра Якуба Коласа? Замест рэцэнзіі // Дзеяслоў. 2009. № 5(42). С. 308—312.
  • «Быў я сціплым паэтам…» // Лагвіновіч І. Элегія палескага матыля: вершы / Іван Лагвіновіч. — Мн.: Кнігазбор, 2011. — 88 с. С. 3—6.
  • Генерал Лукаш Калядка і яго час // Асоба і час. ― 2011. ― Вып. 4. ― С. 179―186.
  • Да палітычных біяграфій Аляксандра Чарвякова і Мікалая Галадзеда / Анатоль Сідарэвіч // Асоба і час. ― 2015. ― Вып. 6. ― С. 166―182.
  • Зорны час і галгофа Аркадзя Смоліча // Наша ніва. 2016. 7 верасня.
  • Адналюб // Народны ізраільска-беларускі сайт Belisrael.info. 2017. 21 сакавіка. http://belisrael.info/?p=10071.
  • «Уводзіны з філасофію». Укладанне (З П. Баркоўскім, Л. Баршчэўскім), 2019.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Анталогія грузінскай паэзіі: У 2 т.: пер. з груз. Т. І. / Рэд. А. Разанаў; Прадм. С. Ціашлвілі. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 286 с, [3] л. іл. С. 35—39, 43, 44, 53—55, 58—63.

Зноскі

  1. https://lit-bel.org/friends/s/Sdarevch-Anatoly-Mhaylavch-612/?sphrase_id=452 Архівавана 14 жніўня 2020.
  2. А потым быў жнівень 1968 года… Анатоль Сідарэвіч — пра карную псыхіятрыю ў БССР: [Інтэрв’ю]. Публікацыю падрыхтавалі Ларыса Андросік і Алег Дзярновіч // Наша ніва. 1997. 27 студзеня. С. 6-7.
  3. Памяць. Мінск 2001, с. 558.
  4. https://www.nv-online.info/2018/03/12/abrana-novae-kiraunitstva-partyi-bsdp-gramada.html Архівавана 22 верасня 2020.
  5. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анатоль Сідарэвіч. Ідэі сацыяльнай дзяржавы, сацыяльнай справядлівасці — адвечныя: [Інтэрв’ю] // Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе / Аляксандр Уліцёнак. Прадм. В. У. Быкава. — Мн.: Беларусь. 1991. — 211 с.: іл. С. 31—54.
  • Дзярновіч, Алег. Сідарэвіч Анатоль // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Даведнік. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. С. 79—81.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. / Беларус. Энцыкл. Рэдкал.: Г. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — __ с. С. 297.
  • Дзярновіч, Алег. Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч // Нонканфармізм у Беларусі: 1953—1985. Даведнік. Том 1. Мінск, 2004. С. 168—171.
  • Хто ёсьць хто ў Беларусі / Уклад. Л. А. Андросік [і інш.] — Вільня, 2007. — 256 с. С. 187.
  • Бібліяграфічны паказальнік археаграфічных публікацый у Рэспубліцы Беларусь (1991—2006 гг.) / складальнік В. С. Пазднякоў. — Мн.: БелНДІДАС, 2010. — 367 с. Імянны паказальнік.
  • На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.]; навук. рэдактар В. В. Яноўская; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Бел. навука, 2011. — 311 с. Паказальнік імён.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.