Антоні Парака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Парака)
Антоні Парака
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1722(1722-10-11) (301 год)
Месца нараджэння

Антоні Парака (італ.: Paracca) — архітэктар другой паловы XVIII стагоддзя Прадстаўнік архітэктуры барока.

Італьянец, родам з Генуі. У 17621783 годзе працаваў на Віленшчыне і Навагрудчыне. Пабудаваў касцёлы дамініканцаў (1773) у Друі Браслаўскага і місіянераў (1783) у Асвеі Верхнядзвінскага раёнаў[1]. Касцёл Св. Людвіка (17551767) у Краславе, Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Аглане (17681780), Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Піедруі (17591774)[2], драўляную капліцу ў Камянполлі (1762—1777)[3].

Зноскі

  1. Парака Антоні // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Строительная керамика Латгалии: истоки, развитие производства, применение, культурно-историческое наследие (Х в. — начало ХХ в.) Архівавана 13 кастрычніка 2020.
  3. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 422

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]