Алег Віктаравіч Прусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Прусаў)
Алег Віктаравіч Прусаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1970(1970-06-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1996(1996-09-11) (26 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алег Віктаравіч Пру́саў (13 чэрвеня 1970, Віцебск — 11 верасня 1996, Віцебск) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1990 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1990—1993 гадах вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Адзін са стваральнікаў творчага саюза «UBICUS» (1989). Аўтар двух зборнікаў паэзіі і прозы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у графіцы і станковым жывапісе. Сярод жывапісных твораў; «Пераможца», «Апошнія каралі» (абодва 1989), «Трэцяя крыніца святла» (1991), «Белае воблака» (1993), «Неспакойнае лета», «Партрэт невядомай», «Тройца», «Дзіця», «Партрэт зялёных нажніц», «Утаймавальніца пчол», «Выкрадальнік ідэй», «Белы нацюрморт» (усе 1994), «Кубак халоднай гарбаты», «Жоўты нацюрморт» (абодва 1995); графічных кампазіцый «Анёл смерці» (1990), «Веснавая рапсодыя» (1992), «Танец адзінокага сэрца» (1993), «Закаханыя» (1994), «Звездары» (1995), «Бяскрылы анёл» (1995), серыя «Мудрацы» (1990-92) і інш. Творам уласціва выразная кампазіцыйная пабудова, свабодная дынаміка лінейных рытмаў, стрыманы каларыт, дэкаратыўнасць.

Аўтар зборніка паэзіі «Саната для флейты з марыянеткай» (Витебск : ПКП СІТІ-АРТ, 1994. – 92 с.).

Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і галерэях Даніі, Швецыі, Германіі, Галандыі, Расіі і Беларусі.

З 5 лютага 2021 года ў Нацыянальным мастацкмі музеі Рэспублікі Беларусь працавала персанальная выстаўка твораў жывапісу і графікі Алега Прусава[1]. На выстаўцы было прадстаўлена каля 100 твораў мастака з калекцыі сям’і Прусавых, Музея Марка Шагала ў Віцебску і прыватнага збору.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прусаў Алег Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 51—52. 
  • Цыбульский, М. Л. Прусов Олег Викторович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 385.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]