Аляксей Віктаравіч Шчусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Шчусеў)
Аляксей Віктаравіч Шчусеў
Аляксей Віктаравіч Шчусеў
Аляксей Віктаравіч Шчусеў
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1873(1873-10-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 1949(1949-05-24)[2] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Масква, Кішынёў, Бухарэст, Вялікі Ноўгарад і інш.
Архітэктурны стыль нацыянальна-рамантычны мадэрн, канструктывізм, неа-рэнесанс, авангард, ар-дэко
Найважнейшыя пабудовы Храм-помнік на Куліковым полі, храм-музей у Натальеўцы пад Харкавам, Марфа-Марыінскі манастыр у Маскве, Казанскі вакзал, Маўзалей В. І. Леніна, будынак Наркамзема, станцыя метро «Камсамольская-кальцавая», гасцініца «Масква»
Горадабудаўнічыя праекты генеральны план «Новая Масква», 1918—1923, праекты пасляваеннага аднаўлення Істры, Ноўгарада і інш.
Рэстаўрацыя помнікаў храм у Оўручы
Навуковыя працы шматлікія артыкулы ў часопісах, газетах, у першай Вялікай савецкай энцыклапедыі
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сталінская прэмія — 1941 Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1948 Сталінская прэмія — 1952
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксе́й Ві́ктаравіч Шчу́сеў (руск.: Алексей Викторович Щусев) (26 верасня (8 кастрычніка) 1873, Кішынёў, Расійская імперыя — 24 мая 1949, Масква) — рускі і савецкі архітэктар, заслужаны архітэктар СССР (1930), акадэмік АН СССР (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 18911897 гады вучыўся ў пецярбургскай Акадэміі Майстэрстваў у Л. М. Бенуа і І. Я. Рэпіна. У 1895 годзе, даведаўшыся з газеты аб смерці генерала Д. П. Шубіна-Паздзеева, без рэкамендацый прыйшоў да ўдавы з гатовым эскізам надмагілля і здолеў упэўніць аддаць заказ менавіта яму. На могілках Аляксандра-Неўскай лаўры была пабудаваная квадратная каплічка пад шатром.

У 1896 годзе Шчусеў выканаў дыпломны праект на тэму «Барская сядзіба» і атрымаў залаты медаль і права на замежную камандзіроўку. Шчусеў едзе ў Сярэднюю Азію, наведвае Самарканд, у складзе археалагічнай экспедыцыі даследуе магільню Тамерлана. Да 1899 года пабываў у Тунісе, шэрагу краін Заходняй Еўропы; у Парыжы займаўся ў акадэміі Жуліяна (1898). З 1901 года быў на службе ў Свяцейшым Сінодзе.

Шчусеў здолеў на працягу некалькіх гадоў зрабіцца ў Пецярбургу прыкметнай фігурай і зацікавіў графа Алсуф’ева, які ў 1902 годзе прапанаваў яму пераніцаваць і надбудаваць свой фамільны асабняк на Фантанцы. Алсуф’еў быў старшынёй камітэта па ўвекавечанні Кулікоўскай бітвы і, быўшы ў захапленні ад працы архітэктара, аддаў яму замову на храм-помнік, прысвечаны бітве.

У чэрвені 1904 года Шчусеў адправіўся ў Оўруч, дзе заняўся рэканструкцыяй царквы св. Васіля XII стагоддзя. У 1908—1912 гг. працаваў над Марфа-Марыінскім манастыром.

У 1910 годзе стаў акадэмікам Акадэміі Майстэрстваў. З 1913 года жыў у Маскве, а ў 1914 годзе пачаў працу над комплексам Казанскага вакзала, дзе выкарыстаў матывы рускага барока XVII стагоддзя. У 1914—1916 гг. Шчусеў праектуе і будуе чыгуначныя вакзалы ў правінцыях. Некаторыя станцыі былі вырашаныя ў неакласічным стылі.

У 1913 году ў італьянскім горадзе Сан-Рэма па чарцяжах Шчусева і пад кіраўніцтвам архітэктара П'етра Агосці быў пабудаваны праваслаўны Храм Хрыста Збавіцеля. Храм вытрыманы ў стылі рускіх цэркваў XVIIXVIII стст., упрыгожаны каменным разьбярствам і кафлямі, побач размешчана званіца з шатровым дахам.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі кіраваў разам з І. У. Жалтоўскім праектам рэканструкцыі Масквы ў 1918—1925 гг., прадбачыўшы ў сваім плане сучасныя прынцыпы ўвязкі радыяльна-кальцавой сістэмы горада з транспартнымі камунікацыямі.

Пасля кароткага перыяду неакласіцызму Шчусеў звяртаецца да канструктывізму, пад уплывам якога стварае свае творы ў 1920-х гг.: НДІ курорталогіі і фізіятэрапіі ў Сочы (1927—1931), будынак Наркамзема ў Маскве (пазней Міністэрства сельскай гаспадаркі, 1928—1933).

Найвядомейшым творам Шчусева таго перыяду з’яўляецца Маўзалей Леніна на Чырвонай плошчы ў Маскве. Маўзалей быў спраектаваны ў вельмі кароткія тэрміны. У 1924 завяршылася будаўніцтва драўлянага будынка, замененага ў 1930 гранітным манументальным будынкам. Пад кіраўніцтвам Шчусева працавалі архітэктары Ю. А. Дульгіер, Л. Б. Карлік, У. А. Міхайлаў, А. К. Расткоўскі, І. А. Француз, Г. К. Якаўлеў.

У 1926—1929 гг. Шчусеў працаваў дырэктарам Траццякоўскай галерэі. Важным матывам творчасці 1930-х — 1940-х гг. з’яўляецца нацыянальна-гістарычная стылізацыя. У гэты час была спраектаваная гасцініца «Масква» (1932—1938), створаны праект рэканструкцыі плошчы Цвярской заставы, падчас якой была разабраная Трыумфальная арка (1936), Вялікі Маскварэцкі мост (1936—1938), будынак філіяла Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС у Тбілісі (1938), Вялікі тэатр оперы і балета імя А. Наваі ў Ташкенце (1940—1947), будынак НКУС на Лубянскай плошчы (1946) і іншыя будынкі. У 1941 годзе быў дабудаваны комплекс Казанскага вакзала. Шчусеў быў членам мастацкага аб’яднання «Чатыры мастацтвы».

Быў кансультантам Навуковага савета па рэстаўрацыйных працах у Троіца-Сергіевай лаўры (1938—1950), навуковым кіраўніком і галоўным архітэктарам якіх быў прызначаны І. В. Трафімаў.

Адным са шматлікіх будынкаў, у праектаванні якіх Шчусеў прымаў удзел, было савецкае пасольства ў сталіцы Румыніі — Бухарэсце, размешчанае на шашы Кісялёва. Яго будаўніцтва пачалося яшчэ да вайны.

У 1946 году Шчусеў засноўвае музей архітэктуры ў Маскве і да 1949 года займае пост яго дырэктара. Значнае месца ў дзейнасці Шчусева займаюць праекты аднаўлення гарадоў, разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны: Істры (1942—1943), Ноўгарада (1943—1945) і Кішынёва (1947).

Апошнім творам Аляксея Шчусева стала маскоўская станцыя метро «Камсамольская-кальцавая», якая адлюстроўвае ўрачыстасць перамогі над фашызмам.

Шчусеў — аўтар больш за 200 навуковых прац і артыкулаў, лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1948 і 1952). Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума іншымі ордэнамі і медалямі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. а б в Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]