БТР-60
БТР-60 | |
---|---|
Маса | 10,3 тона |
Папярэдні ў спісе | BTR-152[d] |
Наступны ў спісе | БТР-70 |
Краіна паходжання | |
Аператар | Afghan National Army[d][1] |
Вытворца | GAZ і Kurgan Wheel Tractor Plant[d] |
Рухавік | Q4130594? |
Усяго выраблена | 25 000 |
Дызайнер | Канструктарскае бюро і GAZ |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 13 снежня 1959 |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2,82 м |
Вышыня | 2,31 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
БТР-60 — савецкі колавы бронетранспарцёр, распрацаваны на Горкаўскім аўтазаводзе.
У сярэдняй частцы корпуса знаходзілася дэсантнае аддзяленне, якое змяшчала 16 чалавек. Для вядзення агню з аўтаматаў у бартах машыны мелася 6 амбразур. Паміж падлогай дэсантнага аддзялення і дном машыны ўсталёўваліся агрэгаты трансмісіі. Адкрыты зверху корпус з’яўляўся апорным, меў абцякальную форму ніжняй часткі і дна і вырабляўся з катаных бранявых лістоў таўшчынёй 6—8 мм.
Колы першай і другой восяў былі кіраванымі. У падвесцы выкарыстоўваліся 8 тарсіённых валаў і 12 тэлескапічных гідраамартызатараў.
На кранштэйнах лабавога і бартавых лістоў корпуса ўсталёўваўся 7,62-мм кулямёт СГМБ, боекамплект якога складаў 1250 патронаў. БТР абсталёўваўся начнымі прыборамі кіроўцы ТВН-2 і камандзіра ТКН-1, радыёстанцыяй Р-113.
Поўная маса дасягала 9800 кг. На першых вопытных узорах выкарыстоўваўся рухавік ГАЗ-40П магутнасцю 90 к. с. У наступным ён заменены на дызель ЯАЗ-206Б (да 205 к. с.).
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- БТР-60МБ1 — беларускі варыянт мадэрнізацыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The World's Armies — United Kingdom: Chartwell Books, 1979. — P. 11. — ISBN 0-89009-267-2