Перайсці да зместу

Бабарыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бабарыка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222024
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230863006
Бабарыка на карце Беларусі ±
Бабарыка (Беларусь)
Бабарыка
Бабарыка (Мінская вобласць)
Бабарыка

Бабары́ка[1] (трансліт.: Babaryka, руск.: Бабарика) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.

Паводле падання паселішча заснавалі стараверы, выхадцы з Расіі. Першапачатковая назва «Адамаўка», размяшчалася каля мястэчка Халопенічы. Але калі Халопеніцкі маёнтак выкупіў пан Халецкі, стараверы перасяліліся на новае месца. Паводле пісьмовых звестак вядома з канца XIX стагоддзя. У 1909 годзе вёска Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, 20 двароў, 117 жыхароў. У 1917 годзе 40 двароў, 206 жыхароў.

З 1924 года ў складзе Халопеніцкага, з 1931 года — Крупскага, з 1935 года — Халопеніцкага, з 1960 года — Крупскага раёнаў Мінскай вобласці. У 1930-я гады вяскоўцы стварылі калгас «Шлях сацыялізму». У 1941 годзе ў вёсцы 32 двары, 120 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 6 чалавек. Пасля вайны адноўлена, у складзе саўгаса, потым — калгаса «Халопенічы». На 1 студзеня 1998 года — 18 гаспадарак, 33 жыхары[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бабары́кі, мн.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.