Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа
Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа | |
---|---|
ням.: Filmuniversität Babelsberg Konrad Wolf | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Filmuniversität Babelsberg Konrad Wolf |
Міжнародная назва | англ.: Konrad Wolf Film University of Babelsberg |
Заснаваны | 1954 |
Студэнты | 924[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Патсдам |
Сайт | filmuniversitaet.de |
![]() |
Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа (ням.: Filmuniversität Babelsberg Konrad Wolf) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Патсдам.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня з'яўляецца старэйшй і буйнейшай кінашколай Германіі і адзінай у рэйтынгу нямецкіх універсітэтаў з 2014 года. Яна таксама з'яўляецца адзінай мастацкай ВНУ Брандэнбурга і размешчана паблізу кінастудыі.
Установа была заснавана 1 лістапада 1954 года як Нямецкая акадэмія кінамастацтва ў Бабельсбергскім палацы ў Патсдаме, а ў 1969 годзе яна была перайменавана ў Акадэмію кіно і тэлебачання ГДР. У 1985 годзе яна была названа ў гонар рэжысёра Конрада Вольфа. 8 ліпеня 2014 года вучэльне быў прысвоены статус універсітэта.
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабельсбергскі ўніверсітэт кінематаграфіі імя Конрада Вольфа
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы