Перайсці да зместу

Бабовіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабовіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бабовічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 3 033
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Бабо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Бабовічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Случмільчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чкалаўскага сельсавета[1].

3 верасня 1965 года Чкалаўскі сельсавет перайменаваны ў Бабовіцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабовіцкага сельсавета 3 населеныя пункты[3]. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Сцяпана Разіна[4]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Старыя Дзятлавічы і Чкалава)[5]. 21 чэрвеня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Давыдаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Асаўцы, Сасноўка і Уза)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2858 чалавек[7], з іх 90,2 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,2 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 3033 чалавекі[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 21 июня 2007 г. № 51 Об упразднении Давыдовского сельсовета и изменении границ Бобовичского сельсовета Гомельского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.