Перайсці да зместу

Бабоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Жлобінскі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бабоўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 9 жніўня 1962

Бабо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Бабоўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 9 жніўня 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Стараруднянскага (4 населеныя пункты: вёскі Бабоўка, Баршчоўка, Даліна і Падлессе), Майскага (3 населеныя пункты: вёскі Асінаўка, Лугавая Вірня і Чорная Вірня) і Кіраўскага (вёска Піцераўка) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.