Перайсці да зместу

Бабруйская езуіцкая місія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бабруйская езуіцкая місія — дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ордэна езуітаў у Бабруйск, якая існавала ў горадзе з 1623 па 1630 год.

Езуіцкая місія ў Бабруйску з'явілася ў першай палове XVII стагоддзя дзякуючы ахвяраванню, якое зрабілі ў 1623 годзе бабруйскі стараста Пётр Трызна і ягоная жонка Ганна з Масальскіх. Яны адпісалі езуітам 2500 злотых ад вёскі Кісялевічы. Гэтая маёмасць была перададзена Нясвіжскаму езуіцкаму калегіума, каб утрымліваць місію ў Бабруйску.

Першымі місіянерамі сталі ксяндзы Якуб Ражнавольскі і Рафал Класоўскі, якіх у ліпені 1623 года ў Бабруйск накіраваў рэктар калегіума Ян Аляндус. Ксяндзы размясціліся ў дварах Трызны.

Наступныя пяць гадоў езуіты прыязджалі ў Бабруйск з Нясвіжа. Сярод іх былі Мацей Лескі (1627–1630), Рафал Класоўскі (1629–1630) і Міхал Крэцмер (1629–1630).

Сталая Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя была адкрыта ў 1630[1].

  1. Bobrujsk // Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995. — Kraków, 1996. — S. 474