Бабруйская крэпасць
Крэпасць | |
Бабруйская крэпасць | |
---|---|
| |
53°08′20″ пн. ш. 29°14′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Бабруйск |
Будаўнік | расійскі інжынер-генерал Карл Іванавіч Оперман (1765 — 1831 гг.) |
Архітэктар | Карл Іванавіч Оперман |
Заснавальнік | Расійская імперыя |
Першае згадванне | 1810 |
Будаўніцтва | (4.06.1810 — 1811 г.) — (1812—1855 гг.) |
Статус | Аб'ект рэспубліканскага значэння |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бабруйская крэпасць — крэпасць збудаваная паводле плана Опермана расійскім войскам у Бабруйску ў 1807—1812, дабудоўвалася да 1825.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва крэпасці ў Бабруйску пачалося ў чэрвені 1810, хоць у некаторых даследаваннях сустракаюцца звесткі аб тым, што крэпасць пачалі будаваць яшчэ па загаду расійскай імператрыцы Кацярыны II[1]. Нягледзячы на праекты ваенных інжынераў па ўмацаванню заходніх граніц Расійскай імперыі, ні адзін з іх не быў увасоблены ў жыццё пры Кацярыне II (дарэчы, Бабруйск, у якасці горада, дзе прапаноўвалася пабудаваць крэпасць, не згадваўся ні ў адным з праектаў)[2].
Пасля прызначэння на пасаду інспектара Інжынернага корпуса генерал-маёра Карла Іванавіча Опермана намаганні расійскіх ваенных інжынераў былі засяроджаны на ўмацаванні заходняй мяжы імперыі. У пачатку сакавіка 1810 ваеннае міністэрства камандзіравала інжынераў для выбару ў заходніх губернях месцаў, найбольш зручных для размяшчэння ўмацаванняў. Было рэкамендавана звярнуць увагу на Будзілаў, Рагачоў, Быхаў, Полацк як на месцы магчымага размяшчэння крэпасцей. Сярод гэтых інжынераў быў і капітан Тэадор Нарбут, які прапанаваў пабудаваць адну з новых крэпасцей у Бабруйску[3] на месцы старажытнага горада ў сутоцы рэк[4].
На першым этапе ў 1810—1812 гадах былі ўзведзены асноўныя бастыёны, валы і равы, будынкі казармаў, шпіталя, складоў, брамы, рэканструяваны кляштар езуітаў, які меўся тут[4].
Вайна 1812 года
[правіць | правіць зыходнік]Значныя архітэктурныя работы былі выкананы на другім этапе — у 1812—1836 гадах[4].
У 1812 крэпасць была ўзброеная больш за 300 гарматамі, сцены казармаў мелі таўшчыню 7—8 цаглін, асобных бастыёнаў — 8—10 цаглін, і былі непрабівальнымі для тагачаснай артылерыі. Крэпасць была абкружана высокім земляным валам і водным каналам.
У будове ўдзельнічалі 50 батальёнаў салдатаў і шмат вольнаёмных, таксама да масавага ўдзелу ў будоўлі былі прымушаныя сяляне з наваколля. Крэпасць была пастаўлена на месцы старажытнага замка, пад парахавы склеп у езуітаў быў канфіскаваны манастыр. У будаўніцтве крэпасці актыўна ўдзельнічаў Тэадор Нарбут.
У пачатку франка-расійскай вайны 1812 года з французамі летам камандзір II расійскай арміі генерал Пётр Баграціён прызначыў мінскага часовага ваеннага губернатара (1812—1815) Гаўрыіла Ігнацьева (1758—1852) на пасаду бабруйскага ваеннага губернатара (1812), улада якога распаўсюджвалася на Бабруйск і акругу. Крэпасць вытрымала працяглую французскую аблогу ў час вайны. Пасля вайны Ігнацьеў працягваў быць мінскім часовым ваенным губернатарам.
Пасля 1812 года
[правіць | правіць зыходнік]У XIX ст. крэпасць служыла палітычнай турмой. Тут знявольваліся дзекабрысты, петрашэўцы, В. Дунін-Марцінкевіч, Паўлюк Багрым. Салдат крэпасці спрабавалі агітаваць члены Братэрскага саюза літоўскай моладзі. У 1905 крэпасць была месцам паўстання салдатаў дысцыплінарнага батальёна.
Напачатку 1918 крэпасць была занятай І Польскім Корпусам пад кіраўніцтвам генерала Юзафа Доўбара-Мусніцкага. Да мая 1918 яна з'яўлялася галоўнай сядзібай Корпусу і сталіцай тэрыторыі пад польскай адміністрацыяй, у склад якой уваходзіў горад Бабруйск і яго наваколлі. У маі немцы вымусілі дэмабілізацыю польскіх войскаў і занялі крэпасць.
У крэпасці знаходзіліся польскі лагер для ваеннапалонных чырвонаармейцаў (1919—1920), нямецкі канцлагер у час Другой сусветнай вайны (забітыя і замораныя голадам каля 40 тыс. савецкіх вайскоўцаў і каля 40 тыс. цывільных людзей з наваколля).
Зноскі
- ↑ Ненадавец, А. М. Крэпасць на Бярэзіне. — Мн., 1993. — С. 5
- ↑ Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно, 2006. — С. 28 — 31
- ↑ Шумахер, Л. И. Бобруйская крепость. Исторический очерк крепости и города. — М., 1963. — С. 18.
- ↑ а б в Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 336. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скрыпка М. Цытадэль над Бярэзінай // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 4. — Мн.: Полымя, 1987. — ISSN 0131-2669. С.18—19.
- Піваварчык С. Беларусь у фартыфікацыйным ўмацаванні Расійскай Імперыі. ― Гродна, 2004.
- Тепляков, С. Оборона Бобруйской крепости в 1812 году
- Бобруйская крепость Архівавана 25 студзеня 2013. // Міністэрства абароны Расійская Федэрацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабруйская крэпасць
- Бабруйская крэпасць на сайце «Архіварта»