Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж
Год заснавання 4 сакавіка 1966
Размяшчэнне
Адрас 213822, Магілёўская вобласць, г.Бабруйск, вул.Гагарына, 2

Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Бабруйску. Размешчаны па адрасе вул. Гагарына, 2

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1960-х гадоў ў Бабруйску пачалося будаўніцтва аднаго з найбуйнейшых у Еўропе шыннага камбіната. Для новай вытворчасці былі неабходны высокакваліфікаваныя кадры, якія маглі б паспяхова працаваць, прадуктыўна выкарыстоўваць сучасную на той час тэхніку, якой абсталёўваліся цэхі завода[1].

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 4 сакавіка 1966 года № 123 быў створаны Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасці. Першымі спецыяльнасцямі, па якіх пачалася падрыхтоўка спецыялістаў, былі: «Аналітычная хімія», «Тэхналогія гумы», «Абсталяванне заводаў перапрацоўкі пластмас і гумы». На працягу наступных 5 гадоў былі адкрыты: «Тэхналогія вырабаў з пластмас», «Апрацоўка металаў рэзаннем», «Электраабсталяванне прамысловых прадпрыемстваў і ўстановак», «Электрахімічныя пакрыцці». У 1967 годзе ў тэхнікуме адкрылася вячэрняе аддзяленне[1].

Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ад 18 лістапада 1974 года № 537 Бабруйскі тэхнікум гумавай прамысловасці перайменаваны ў Бабруйскі механіка-тэхналагічны тэхнікум. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2001 года № 263 тэхнікум перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны тэхнікум». Рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 чэрвеня 2001 года № 13-5 зарэгістравана ўстанова адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны тэхнікум»[1].

Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2010 № 133 установа адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны тэхнікум» перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж»[1].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]