Перайсці да зместу

Бабруйскі крапасны ваенны шпіталь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бабруйскі крапасны шпіталь)
Бабруйскі шпіталь
Размяшчэнне
Тып Ваенны шпіталь
Дата заснавання 1810
Характарыстыкі
Карпусоў 1

Бабруйскі крапасны ваенны шпіталь — ваенная медыцынская ўстанова, якая размяшчалася ў Бабруйскай крэпасці і працавала з 1810 па 2013 гады.

У 1810 годзе ў Бабруйску быў адкрыты ваенна-часовы шпіталь. Падчас вайны з Напалеонам шпіталь у Бабруйску меў 2243 койкі[1]. Пасля заканчэння вайны Бабруйскі шпіталь стаў адным з пяці пакінутых ваенных шпіталяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі[1].

Медыкі шпіталя нароўні з грамадзянскімі ўрачамі прымалі ўдзел у барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі падчас эпідэмій. З сярэдзіны XIX стагоддзя і ў наступныя гады беларускія ваенныя шпіталі ператварыліся ў буйныя лячэбныя ўстановы, якія аказвалі стацыянарную медыцынскую дапамогу не толькі вайскоўцам, але і грамадзянскаму насельніцтву. Напрыклад, Бабруйскі ваенны шпіталь ў 1870 годзе меў сярэдні штодзённы лік хворых 619, з іх 235 грамадзянскіх асоб і 79 жонак і дзяцей ваеннаслужачых.

У 1887 годзе шпіталь быў перафарміраваны ў мясцовы лазарэт на 200 месцаў.

У пачатку ХХ стагоддзя пры шпіталі Бабруйскай крэпасці працавалі курсы медсясцёр.

Апошняя назва Бабруйскага крапаснога шпіталя — 290-ы ваенны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Закрыты ў 2013 годзе.

План Бабруйскага ваеннага шпіталя

Праекціроўкай большасці крапасных будынкаў і збудаванняў Брэсцкай крэпасці займаўся рускі архітэктар А. Я. Штаўберт. Уся ўнутраная планіроўка Бабруйскай крэпасці выканана пры яго актыўным удзеле, у тым ліку і ваенны шпіталь на 600 месцаў[2]. Шпіталь быў пабудаваны на прынцыпах абарончых казармаў. Пабудова праходзіла ў 3 этапы ў перыяд з 1829 па 1835 гады. Гэта адзіны будынак на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, які першапачаткова будаваўся ў 3 паверхі (астатнія 2-х і 1-павярховыя). З-за гэтага архітэктару прыйшлося знізіць вышыню памяшканняў другога паверха з 3,9 м да 3,2 м[2].

Характэрна, што будынак на працягу ўсяго існавання не мяняў прызначэння: заставаўся ваенным шпіталем да самага канца. Апошняя афіцыйная назва ўстановы — «290-ы ваенны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь». Тут лячыліся салдаты тэрміновай службы, афіцэры, вайскоўцы запасу або ў адстаўцы і члены іх сем’яў[2].

Кіраўнікі шпіталя

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі