Бабруйскі настаўніцкі інстытут
Бабруйскі настаўніцкі інстытут | |
---|---|
Заснаваны | 1949 |
Бабруйскі настаўніцкі інстытут — дзяржаўная навучальная ўстанова двухгадовай падрыхтоўкі школьных настаўнікаў у Бабруйску. Поўная назва «Бабруйскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут Міністэрства асветы БССР[1]». Дзейнічаў з 01.09.1949 па 02.07.1954 г[2].
Заснаваны ў 1949 годзе на базе педагагічнага вучылішча, размяшчаўся ў будынку былой Славянскай гімназіі па вул. Сацыялістычнай, 119. Пры Інстытуце дзейнічалі тры аддзяленні[3]: беларускай і рускай мовы і літаратуры; фізіка-матэматычнае; завочнае (з 1950 г.) У 1954 годзе Інстытут быў ліквідаваны. У 1955 года на яго базе было адноўлена педвучылішча, ліквідаванае ў 1958 годзе. Цяпер у будынку былога інстытута знаходзіцца гімназія № 3 г. Бабруйска[4].
Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Андрэевіч Калеснік (1922—1994) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
- Аляксей Барысавіч Рубцоў (1923—1963) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
Зноскі
- ↑ Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
- ↑ Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
- ↑ Славянская гимназия Бобруйска — Алексеевская // «Коммерческий курьер» 27 сентября 1997 г. (№ 92)
- ↑ Историческая справка // Сайт гимназии № 3 г. Бобруйска
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
- Учительский институт // Энциклопедия Бобруйска
- ДОСТОПРИМЕЧАТЕЛЬНОСТИ БОБРУЙСКОГО РАЙОНА Архівавана 23 лютага 2018. // Сайт Могилевского облисполкома