Бабруйскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бабруйскі павет (руск.: Бобруйскій уездъ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з цэнтрам у Бабруйску ў 17951924 гг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бабруйскі павет утвораны 5 мая 1795 г. у складзе Мінскай губерні (да 1919). Плошча 12,2 тыс. км2, насельніцтва (з Бабаруйскам) 318,8 тыс. чал. (1897), з іх 67,4% беларусаў, 19,4% яўрэяў, 10% рускіх; у 1908 у павеце 327 тыс. жыхароў. Першым маршалкам шляхты Бабруйскага павета быў А. Аскерка (17951797). У 1890 павет падзяляўся на 22 воласці:

  • Азарыцкую
  • Асавецкую
  • Бацэвіцкую
  • Бортніцкую
  • Брожскую
  • Гарадоцкую
  • Гарбацэвіцкую
  • Глускую
  • Горкаўскую
  • Жыцінскую
  • Забалоцкую (Любанскую)
  • Замошскую
  • Качэрыцкую (цэнтр в. Старцы)
  • Любоніцкую
  • Лясковіцкую (цэнтр в. Забалоцце)
  • Новадарожскую
  • Парыцкую
  • Рудабельскую (з 1920 Акцябрская)
  • Свіслацкую
  • Стэпскую
  • Тураўскую
  • Чэрнінскую


29 жніўня 191910 жніўня 1920 павет уваходзiў у склад Гомельскай губернi. У 1924 Бабруйскi павет лiквiдаваны. Большая частка яго тэрыторыi увайшла ў склад Бабруйскай акругi.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]