Бабруйскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бабруйскі раён
Герб
Coat of Arms of Babruisk, Belarus.svg
Сцяг
Flag of Babruisk, Belarus.svg
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Магілёўская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Бабруйск

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 70,3 %, руская 28,66 %
Размаўляюць дома: беларуская 44,51 %, руская 54,43 %[1]

Насельніцтва (2009)

20 660 чал,[1] (13-е месца)

Шчыльнасць

12,85 чал./км² (17-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 84,11 %,
рускія — 11,94 %,
украінцы — 1,11 %,
іншыя — 2,84 %[1]

Плошча

1 599.05[2] км²
(5-е месца)

Бабруйскі раён на карце

Часавы пояс

+2

Каардынаты: 53°06′ пн. ш. 29°13′ у. д. / 53.1° пн. ш. 29.216667° у. д. (G) (O) (Я)

Бабру́йскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Утвораны 4 жніўня 1927. Бабруйскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Магілёўскай вобласці. Плошча раёна — 1,6 тыс. кв. км.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 150—170 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 183,5 м (каля п. Глуша), самая нізкая адзнака — 131,2 м у даліне р. Бярэзіна каля в. Палянка.

Раён прымеркаваны да ўсходняй часткі Беларускай антэклізы, у межах Бабруйскага пахаванага выступу. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю ад 40-60 да 100—150 м. У іх складзе найбольшае значэнне маюць водна-ледавіковыя і ледавіковыя ўтварэнні бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага ледавікоў. Бабруйскі пахаваны выступ мае даўжыню 130 км, шырыню — 20-50 км. Найбольш узнятая ўсходняя частка ў раёне Бабруйска, дзе фундамент залягае на глыбіні каля 0,2 — 0,25 км. Складзены пераважна з біятытавых, амфібалітавых гранітаў-гнейсаў.

Ландшафты Бабруйскага раёна — спадзістахвалістая, пласкахвалістая марэнная раўніна з узгоркамі, лагчынамі, катлаванамі, ярамі, западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых, хваёвых, бярозавых лясоў, пазапоймавых лугоў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Мінск-Бабруйск-Гомель, Бабруйск-Рабкор; аўтамабільныя дарогі Мінск-Бабруйск-Гомель, Слуцк-Бабруйск-Рагачоў, Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы, Магілёў-Бабруйск-Рагачоў, Магілёў-Бабруйск-Мазыр. Па р. Бярэзіне ажыццяуляецца суднаходства, рачны порт — Бабруйск.

Культура, СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя вёскі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

герб Адміністрацыйны падзел Магілёўскай вобласці сцяг

РаёныАсіповіцкіБабруйскіБыхаўскіБялыніцкіГлускіГорацкіДрыбінскіКасцюковіцкіКіраўскіКлімавіцкіКлічаўскіКраснапольскіКруглянскіКрычаўскіМагілёўскіМсціслаўскіСлаўгарадскіХоцімскіЧавускіЧэрыкаўскіШклоўскі