Бабуган-яйла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бабуган-яйла

Бабуган-яйла (укр.: Бабуган-яйла, крымскатат.: Babuğan yayla, Бабугъан яйла) — самы высокі масіў (яйла) Крымскіх гор. З'яўляецца часткай Галоўнай грады. Вышэйшы пункт Бабуган-яйлы — гара Раман-Кош (1545 м) з'яўляецца адначасова і самым высокім пунктам Крыму. Іншая вяршыня, якая перавышае 1500 м — гара Зейцін-Кош (1537 м). Адміністрацыйна амаль увесь масіў размешчаны ў Алуштынскім рэгіёне Крыма, а невялікая частка на захадзе, якая ўключае і вяршыню Раман-Кош, у Ялцінскім рэгіёне. Назва Бабуган (Babuğan) у перакладзе з крымскататарскай мовы азначае «ваўчыная ягада». Паўночныя схілы масіва пакрытыя букавымі лясамі, паўднёвыя — хваёва-дубовымі. Плоская платопадобная паверхня яйлы складзеная вапнякамі. Большую частку яйлы займае Крымскі прыродны запаведнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]