Бабына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бабына
Озеро Несито - panoramio.jpg
Каардынаты: 55°16′32,16″ пн. ш. 28°25′13,11″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,33 км
Шырыня 0,56 км
Плошча 0,49 км²
Аб'ём 0,00607 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,6 км
Найбольшая глыбіня 32,3 м
Сярэдняя глыбіня 12,4 м
Салёнасць да 0,28 ‰
Празрыстасць 3,1 м
Плошча вадазбору 6,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока
Бабына (Беларусь)
Бабына
Бабына
Бабына (Віцебская вобласць)
Бабына
Бабына
Commons-logo.svg Бабына на Вікісховішчы

Бабы́на, Нясітавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Нача, за 30 км на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Бабынічы.

Плошча паверхні 0,49 км². Даўжыня 1,33 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Найбольшая глыбіня дасягае 32,3 м, сярэдняя 12,4 м. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Аб'ём вады 6,07 млн м³. Плошча вадазбору 6,3 км².

Возера Нясіта з боку вёскі Бабынічы

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 7 да 40 м, пад пашай або лесам. Ніжняя частка схілаў амаль паўсюдна ўтварае стромкі абразійны ўступ вышынёй ад 1 да 9 м. Берагі нізкія, пясчаныя і гліністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, глыбей 8—10 м — ілістае, у заходняй частцы возера дно выслана сапрапелем. Возера мезатрофнае. Зарастае, шырыня паласы расліннасці месцамі да 70 м. Злучана пратокай з возерам Бабынічы.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, язь, плотка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]