Перайсці да зместу

Бабінавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабінавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бабінавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 601
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Бабі́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бабінавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — Лёзненскага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Касцяёўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Глінкі, Забары, Касцяёва-Янава, Ордзеж, Рублева 2-е, Салаўёва і Сасновая Наспа)[1]. 12 мая 1959 года ў склад сельсавета з Асінаўскага сельсавета Багушэўскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Рудакі і Шніткі)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў склад Крынкаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Ордзеж, Рудакі, Салаўёва, Сасновая Наспа і Шніткі)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабінавіцкага сельсавета было 12 населеных пунктаў[4]. 22 лютага 2026 года скасавана вёска Бель[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 761 чалавек[6], з іх 87,3 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 1,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 601 чалавек[8].

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 50. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 4 февраля 2026 года № 119 Об упразднении сельского населенного пункта Лиозненского района Витебской области. pravo.by.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 9 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.