Бабінавічы (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бабінавічы — два паселішчы эпохі неаліту (IV-III-е тысячагоддзе да н.э.) каля вёскі Бабінавічы[1] Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Раскопкамі выяўлены рэшткі посуду, блізкага да керамікі верхняволжскай культуры, кераміка нёманскай культуры, крамянёвыя прылады (наканечнікі стрэл, разцы, нажы і іншае). Стаянкі неаліту на Усходзе Беларускага Падзвіння і ў прылеглыл раёнах Верхняга Падняпроўя з-за іх гістарычнай агульнасці атрымалі назву «помнікі бабінавіцкага тыпу».

Зноскі

  1. ПОМНІКІ АРХЕАЛОГІІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 15 красавіка 2020.