Бабіна лета

Бабіна лета — перыяд па-летняму цёплага (да 25…27 °С) і сухога надвор’я напярэдадні восені. Бабіна лета настае пасля значнага пахаладання. Доўжыцца ад некалькіх сутак да 2-3 тыдняў.
У народным календары беларусаў цёплая пара ў канцы верасня — пачатку кастрычніка. На Беларусі яно працягваецца ад некалькіх дзён да двух тыдняў. Назва паходзіць, найбольш імаверна, ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на гародзе і ў полі: убіралі гародніну, капалі бульбу, апрацоўвалі лён і каноплі. У некаторых раёнах Бабіным летам называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на «шчаслівую бабулю» (бабку-павітуху).
Прырода ў такія дні маляўнічая, асабліва падчас лістападу. Калі бабіна лета працяглае, то могуць адзначацца выпадкі паўторнага цвіцення вішні, яблыні, чаромхі, можа з’явіцца свежая трава.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БАБІНА ЛЕТА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»